Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пад Брэстам пачала дзейнічаць геатэрмальная свідравіна

4  Февраля 2010 г.  в 12:01, показов: 2696 : Недвижимость

Яўген Бяласін

Геатэрмальная свідравіна пачала дзейнічаць пад Брэстам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар цяплічнага камбіната “Берасце” Мікалай Долбік.

Свідравіна прабураная на паўтара кіламетры, але бярэ ваду з найбольш багатых пластоў у кіламетры ад паверхні. Тэмпература вады каля 30 градусаў Цэльсія. Мяркуецца з выкарыстаннем імпартных цеплавых помпаў дзяліць ваду, даводзіць тэмпературу часткі да плюс 60 і падаваць яе ў цепласеткі, патлумачыў спадар Долбік. Вада з глыбіні мае добрыя пітныя характарыстыкі, таму большая яе частка пасля таго, як аддала цеплыню тэхнічнай вадзе, ужо некалькі дзён як падаецца ў брэсцкі вадаправод.

Дэбіт свідравіны ў рэжыме падачы пітной вады складае да 1 300 кубаметраў у гадзіну.
Цяпло свідравіна пачне даваць праз паўмесяца пасля канчатковай адладкі абсталявання.
Брэсцкая свідравіна першая ў Беларусі.

У спалучэнні з цеплавой помпай гэта пілотны праект. Тэрмін акупляльнасці свідравіны складае 5 гадоў. З улікам дынамікі кошту энерганосьбітаў ён будзе яшчэ меншы, запэўніў дырэктар Долбік. Праект зберагае 1 мільён прыроднага газу ў год. Свідравіна можа цягам года даваць цяпло 290 катэджам сярэдняй плошчай 150 квадратных метраў.

Источник информации: http://www.belradio.fm




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram