Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

4 лютага пройдзе мерапрыемства, прысвечанае 264-ым ўгодкам з Дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі

3  Февраля 2010 г.  в 15:00 : Праздники, события, мероприятия

4 лютага 2010 г. 15-ты год запар з 1996 г. па традыцыі афіцыйныя ўлады і грамадскасць Брэстчыны ўрачыста адзначаюць 264-я ўгодкі з Дня нараджэння нацыянальнага героя Польшчы і ЗША, ганаровага грамадзяніна Францыі, ураджэнца Берасцейшчыны, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі (1746-1817 гг.).

На Брэстчыне імя Т. Касцюшкі ўшанавана, як найболей, дастойна:

1. 1994 г. – створана грамадскае аб'яднанне “Абласны Фонд Т.Касцюшкі”, з 2003 г. - Брэсцкае ГА імя Т.Касцюшкі, па інцыятыве якога рэалізаваны шэраг праектаў па папулярызацыі імя Касцюшкі на Бацькаўшчыне;

2. 1998 г. – на месцы радавога дома, дзе нарадзіўся Касцюшка (уроч. Мерачоўшчына, г. Косава, Івацэвіцкі р-н), за дзяржаўныя сродкі устаноўлены мемарыяльны знак з бронзавай плітой, прысвечаны Касцюшку;

3. 2004-2005 гг. – адноўлена радзінная сядзіба Касцюшкі, у якой адчынены і паспяхова працуе ўжо 5 гадоў Дом-музей Касцюшкі (уроч. Мерачоўшчына, г. Косава, Івацэвіцкі р-н);

4. Сядзібны дом Т.Касцюшкі пабудаваны на сродкі абласнога бюджэту (162 млн. рублёў).

5. 2004 г. – у в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна пабудавана і адкрыта мемарыяльная капліца 1794 г. на месцы пахавання загінуўшых паўстанцаў Касцюшкі ў бітве войскаў ген. Серакоўскага з войскамі ген. Суворава пад Крупчыцамі (Крупчыцкая бітва);

6. У в. Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна (радавое гняздо Касцюўкаў-Сяхновіцкіх) распачата рэканструкцыя гістарычнага будынка колішняй школы пад Жабінкаўскі дзяржаўны раённы гістарычны музей з мемарыяльнымі пакоямі Т.Касцюшкі, які плануецца ўвесці ў бягучым годзе. Рашэнне райвыканкама аб стварэнні дзяржаўнага музея прынята ў мінулым годзе.

7. 2005- 2007 гг. прыняты рашэнні Брэсцкага аблвыканкама і абласнога каардынацыйнага савета па ахове матэрыяльнай і духоўнай спадчыны аблвыканкама: “Аб аднаўленні Кросаўскага палаца пад гасціннічна-турыстычны комплекс” і распачата падрыхтоўка навукова-праектнай дакументацыі на рэстаўрацыю палаца (аўтар праекта Казакоў У.Н. – дырэктар філіяла “Брэстрэстаўрацыяпраект”);

8. 2008 г. - Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.01.2008 г. № 20 рэстаўрацыя Косаўскага палаца ўнесена ў Рэспубліканскую інвестпраграму на 2008 -2012 гг.

9. Рашэннем Камісіі ЮНЕСКА на падтрымку праектна-рэстаўрацыйных работ на Косаўскім палацава-паркавым ансамблі выдзелены і асвены грант у памеры 50 тыс. долараў ЗША;

10. За 2008-2009 гг. на рэстаўрацыі Косаўскага палаца (ААТ “Брэстрэстаўрацы – дырэктар С.І. Прыходзька) асвоена 1, 9 млрд. рублёў з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў: праведзена рэстаўрацыя левага крыла з узвядзеннем даху;

11. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2009 г. № 636 рэстаўрацыя Косаўскага палаца ўключана ў інвестпраграму на 2010 г. з аб'ёмам фінансавання 2 млрд. рублёў (Рэстаўрацыя правага крыла і цэнтральнай часткі палаца);

12. 2006 г. – выйшла ў свет манаграфія “Андрэй Тадэвуш Касцюшка. Вяртанне героя на радзіму”(450 стар.) падрыхтаваная на падставе сабранага матэрыялу з архіваў Польшчы, ЗША, Францыі, Расіі, Украіны, Швейцарыі (аўтар Л.М.Несцярчук, канд. гіст. навук);

13. 1997 – 2009 гг. – штогадовыя (кастрычнік) выезды дэлегацыі Брэсцкага ГА імя Касцюшкі з навуковымі дакладамі і канцэртамі на традыцыйныя Касцюшкаўскія сімпозіўмы ў г. Мацыёвіцы (Польшча), дзе адбылася апошняя бітва Т.Касцюшкі з расійскімі войскамі;

14. 1996 – 2009 гг. – штогадовыя ўрачыстасці з ускладаннем кветак да мемарыяльнага каменя з бронзавай плітой Т.Касцюшкі і наведваннем музея Касцюшкі з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычных місій шэргу краін Еўропы, з якімі было звязана жыццё і дзейнасць Т.Касцюшкі.

Ва ўрачыстасцях, прысвечаных 264-м угодкам з Дня нараджэння Т.Касцюшкі, 4 лютага 2010 г. плануюць узяць удзел:

- дэлегацыя Польскага фонду імя Т.Касцюшкі ( 8 чал - Старшыня фонду д-р Лешэк Марэк Кшэсняк);

- старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА У.Р.Шчасны;

- Часовы Павераны па справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Майкл Скэнлан;

- Генконсул Рэспублікі Польшча ў г.Брэсце Яраслаў Ксёнжэк;

- Прадстаўнік Генконсульства Швейцарыі ў Мінску Дзітрых Драйер.

Урачастасці праводзяцца Брэсцкім міжраённым грамадскім аб'яднаннем імя Т.Касцюшкі пры падтрымцы Жабінкаўскага і Івацэвіцкага райвыканкама.

У праграме 4 лютага 2010 г.:

Жабінкаўскі раён:

- ускладанне прадстаўнікамі ўлады і дэлегацыямі Брэсцкага ГА імя Т.Касцюшкі і Польскага фонду імя Т.Касцюшкі кветак да помніка Т.Касцюшку у в. М.Сяхновічы і мемарыяльнай капліцы ў в. Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна;

Івацэвіцкі раён:

- ускладанне прадстаўнікамі ўлады Івацэвіцкага раёна і усімі дэлегацымі дыпламатычных місій, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый кветак да мемарыяльнага знаку Касцюшкі каля Дома-музея Т.Касцюшкі;

- наведванне дэлегацыямі і гасцямі Дома-музея Касцюшкі, прагляд відэафільма А.Т.Касцюшка, выкананага на сродкі ЮНЕСКА, абмен сувенірамі, уручэнне новых матэрыялаў, музейных каштоўнасцей і падарункаў музею Т.Касцюшкі;

- экскурсія па Косаўскаму палацава-паркаваму ансамблю.

Старшыня Брэсцкага міжраённага грамадскага аб'яднання імя Т.Касцюшкі, канд. гіст.навук Леанід Несцярчук