Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Вучыцца па-беларуску – гэта крута!

17  Марта 2016 г.  в 22:21, показов: 3338 : Разное: обо всём понемногу


Апошнім часам расце зацікаўленасць да атрымання адукацыі на беларускай мове. Па ініцыятыве бацькоў і пры падтрымцы мясцовых уладаў у Беларусі ствараюцца класы з навучаннем на беларускай мове. Такія класы ўжо існуюць у Брэсце, Баранавічах, Гродна і іншых гарадах.

Дзеці і бацкі цікавяцца класамі з беларускай мовай навучання ў іншых мясцовасцях і жадаюць пазнаёміцца. На пярэдадні Новага Года дзеці з беларускага класа Брэста павіншавалі беларускіх вучняў і запрасілі да сяброўства.

Неўзабаве гісторыя з навагоднім віншаваннем атрымала працяг, дзеці з беларускага класа ў Баранавічах адгукнуліся і ў нядзелю, 6 сакавіка, адбылося першае спатканне.

Францішак Вялічкін з бацькам сустрэў шасцікласніц Ясю і Алісу, якія прыехалі разам з Ясінай маці. Пасля падарожжа Дзеці і бацкі Брэсцкага і Баранавіцкага беларускіх класаў сабраліся каб за гарбатай пазнаёміцца бліжэй і адпачыць перад супольнай экскурсіяй.

Брэсцкія дзеці, Францішак, Алесь і Міколка, паказалі сваім калежанкам з баранавічаў відэа-прэзентацыю аб сваім школьным жыцці ў 29 сярэдняй школе. А бацькі пагаварылі аб сваіх планах на будучыню і вызначыліся з магчымымі кірункамі супрацоўніцтва. Класны кіраўнік 5”Г” Ніна Мікалаеўна Палякова прапанавала, каб дзяўчынкі з баранавіцкага класа заняліся спевамі і склалі партыю берасцейскім хлопцам, якія ўжо маюць пэўны досвед у выкананні беларускіх песен.

Дасьведчаны педагог распавёў аб лёсе сваіх вучняў, якія атрымалі адукацыю на беларускай мове. “Усе яны вельмі добра ўладкаваліся ў жыцці і шмат хто з іх займае даволі высокія пасады, беларуская мова паспрыяла ў іх прафесійнай кар’еры і бізнэс-сувязях з замежжам”, - падсумавала Ніна Мікалаеўна”.

Арганізатар сустрэчы старшыня бацькоўскага камітэта 5”Г” Маргарыта Міхайлаўна Вялічкіна сказала, што ў Брэсце ёсць шмат жадаючых аддаць дзяцей у клас з беларускай мовай навучання, але яны ня ведаюць, што рабіць і куды звяртацца. Адмыслоўцы сцьвярджаюць, што праблем з пераходам з расейскай мовы навучання на беларускую, для нармальна развітых дзяцей, не існуе, дзеці і так вывучаюць беларускую мову.

“Улады зацікаўленыя ў пашырэнні беларускамоўнага навучання, усе мы бачым больш рэклямы нават на вуліцах на беларускай мове, расце попыт на беларускую культуру як у Беларусі, так і за мяжой, беларускія класы выклікаюць зацікаўленасць у нашых замежных суседзяў. Наш клас запрашаюць у госці, мы ўжо ездзілі ў Польшчу і Чэхію, нас запрашаюць ва Ўкраіну. “Зацікаўленыя заўжды могуць звярнуцца да мяне па кансультацыю, мой тэлефон 80297952963, ці пашукаць інфармацыю па тэме на сайце брэсцкага беларускага класа”, - сказала яна.

“У Харкаўскім універсітэце імя Скаварады ствараецца факультэт беларускай філалогіі”, – дадае бацька Францішка: “І ўніверсітэт цікавіцца магчымасцямі супрацоўніцтва з беларускі класам у Брэсце і Брэсцкім Дзяржаўным Універсітэтам!”

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Пасля знаёмства дзеці з бацькамі зрабілі супольную экскурсію па вул Савецкай і Гогаля, наведалі Брэсцкі краязнаўчы музей, музей у “Аптэцы Грынберга” (аптэка №3) і музей Уладзіміра Высоцкага.

Позна ў вечары спатканне скончылася, дзеці развіталіся стомленыя але задаволеныя і з надзеяй на працяг сяброўства.

Автор: Уладзімір Вялічкін



Система Orphus