На пружанских озёрах начались заморы

2  Февраля 2010 г.  в 16:30 : Брестская область

На пружанских озёрах начались заморыГАННА ХАДАРОВІЧ
У мінулую суботу на пружанскім возеры было шматлюдна. Значная частка мужчын горада сабралася тут з мяшкамі, торбамі і сачкамі, каб запасціся рыбай. Рыба сама ішла ў рукі. З прарэзаных бензапіламі палонкак яна выскоквала прама на лёд. Аднаму рыбалову пашчасціла выхапіць 9-кілаграмовага карпа. Але ў асноўным палонкі кішэлі маленькімі, да дзесяці сантыметраў плотачкамі. Здавалася кашчунствам, што людзі набівалі імі свае мяшкі і спакойна рэціраваліся дахаты. Хаця побач хадзілі супрацоўнікі міліцыі.

Пракаменціраваць сітуацыю мы папрасілі начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Баляслава АНДРУШКУ. Вось што ён патлумачыў:

— Мароз стварыў на азёрах і канавах небяспеку ўзнікнення замору рыбы. У лясгасе, ПМС былі спецыяльна арганізаваны брыгады для адследжвання сітуацыі на арандаваных азёрах. Спачатку яны проста штодзень вымяралі ўтрыманне кіслароду ў вадзе. Калі паказчык пачаў змяншацца, пачалі высякаць палонкі, а брыгада ПМС нават задзейнічала помпавы кампрэсар для закачкі ў возера кіслароду. Магчыма, такая своечасовая работа і паспрыяла таму, што да цяперашняга часу (25 студзеня) замору на гэтых азёрах не адбылося.
У вадзе гарадскога возера, якое арандуе «Камунальнік», 23 студзеня лабаранты зарэгістравалі ўсяго 1,87% кіслароду (гранічнымі з’яўляюцца 3%). Яшчэ адзін дзень прамаруджвання — і тут загінула б усё жывое. Камунальнікі мусілі выйсці на возера з бензапіламі. А абласная экалагічная інспекцыя дала «дабро» на лоўлю рыбы. Але для таго, каб імгненна насыціць возера кіслародам і тым самым выратаваць рыбу, трэба было выразаць лёд на вялікай яго частцы, уключыць не адзін, нават некалькі кампрэсараў, якіх у «Камунальніка» няма.

На пружанских озёрах начались заморыЧас быў упушчаны. Хаця і высечаныя ў той дзень каля дзесятка палонак, безумоўна, таксама зрабілі сваю справу. Выбіраючы дробную рыбу, якая адразу кінулася да паветра, людзі выратавалі тую, што яшчэ заставалася задыхацца на дне, папярэдзілі вясновае гніенне рыбы і водарасцяў…
Замор рыбы — гэта прыродная з’ява. Пазбегнуць яе, зазначыў Баляслаў Станіслававіч, вельмі няпроста. Асабліва, калі справа арганізавана такім чынам. Гарадское возера стаіць на балансе ў «Камунальніка», яно было ў свой час зарыблена, але тут няма ні брыгады па адлову рыбы, ні ліцэнзіі на яе продаж, ні, як бачым, тэхнічных магчымасцей для яго догляду.

Дарэчы, тыя дзядзькі з мяхамі дробных плотачак правілаў рыбнай лоўлі не парушалі. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №580 ад 8 снежня 2005 года, у выпадку заморных з’яў лоўля рыбы можа быць дазволена без захоўвання вызначанай меры (5 кг).
Знаўцы сведчаць, што, калі на возеры нічога не будзе зроблена, то з пацяпленнем у гэтыя палонкі папрэ вялікая рыба…

Источник информации: http://www.budni.by