Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У ДАУ "Сярэдняя школа № 24 г.Брэста" праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

23  Февраля 2016 г.  в 11:21, показов: 3411 : Разное: обо всём понемногу


З 15 па 20 лютага ў ДАУ “Сярэдняя школа № 24 г.Брэста” праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

У ДАУ "Сярэдняя школа № 24 г.Брэста" праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

У арганізацыі і правядзенні тыдня прымалі актыўны ўдзел вучні 5-11 класаў і настаўнікі школы. Былі праведзены мерапрыемствы: акцыя “Жыві слова”, “Размаўляем па-беларуску”, свята нацыянальнай кухні “Смачна есці”, акцыя “Далучы сваю далонь”, конкурс малюнкаў “ У свеце казак”, сустрэча з паэткай С.А.Варонік, Рэспубліканская гульня “Буслік”, выстава літаратурных газет, беларускія гульні, краязнаўчы праект “Падарожжа ў прасторы і часе”.

15 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня роднай мовы. У гэты дзень з навінкамі кніжнай літаратуры ўсіх жадаючых пазнаёмілі бібліятэкары Вашчук С.М. і Выдрыцкая В.І. На перапынках пад беларускую музыку праходзіла акцыя “Жыві слова”, у якой вучні і настаўнікі школы з задавальненнем прымалі ўдзел. На працягу тыдня дзеці разгадвалі крыжаванкі, малявалі любімых казачных герояў, спявалі сучасныя песні, гулялі ў беларускія гульні.

Са свята нацыянальнай кухні “ Смачна есці” пачаўся другі дзень тыдня роднай мовы. Якіх толькі страў тут толькі не было! Дранікі, калдуны, бабка, запечаная рыба, пірагі, бліны з розным начыннем: мясам, маслам, варэннем, мёдам.Усяго не пералічыць! Гэта было сапраўднае свята беларускай гасціннасці. Свята атрымалася смачнае.

Акцыя “Далучы сваю далонь” падвяла вынікі другога дня нашага свята.

У вельмі цікавым фармаце прайшла сустрэча з берасцейскай паэткай С.А.Варонік. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з яе зборнікам “Матчына дрэва”, задавалі пытанні, на якія атрымоўвалі змястоўныя адказы, часам - з гумарам. На сустрэчу Святлана Аркадзьеўна прынесла гітару. Гучалі песні на словы Ніны Мацяш. Жадаючыя сфатаграфаваліся на памяць з С.А.Варонік. На працягу ўсёй сустрэчы адчувалася атмасфера святла і дабрыні
.
19 лютага была праведзена выстава літаратурных газет “Жыві, маё роднае слова!”, у якой прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

У рамках шостага школьнага дня на краязнаўчы праект ”Падарожжа ў прасторы і часе” былі запрошаны вучні 6 класаў. Удзел у мерапрыемстве прыняла Аперавец Т.В., валанцёр краязнаўчага гуртка Інстытута трэцяга ўзросту.Дапамагалі ёй вучні і настаўнікі беларускай мовы і літаратры. Таццяна Васільеўна паведаміла вучням, што народнае мастацкае ткацтва і вышыўка - бяздонная крыніца культурна-гістарычных звестак. Тут - радасць, весялосць, гонар за вынікі сялянскай працы. Кожны ўзор сімвалізуе дабро, праўду, прыгажосць, любоў, гонар за чалавека і яго працу, кожны ўзор мае сваё прызначэнне і сваю назву.

Тыдзень роднай мовы і літаратуры скончыўся па-беларуску. Усе спявалі беларускія песні і весела танцавалі. І мы пераканаліся, што такія мерапрыемствы трэба праводзіцць не толькі таму, што яны павучальныя, а яшчэ і таму, што яны прывіваюць любоў да роднай мовы, да нацыянальных традыцый. І хочацца верыць, што тыя вучні, якія ўдзельнічалі ў мерапрыемствах у рамках Тыдня, і надалей будуць імкнуцца, каб роднае слова гучала…




Система Orphus