У пункце пропуску “Казловічы” 2 лютага пры афармленні на ўезд двух грузавых аўтамабіляў пагранічны нарад у ходзе праверкі выявіў схаваныя тавары і прадукты.
Так, грамадзянін Польшчы спрабаваў правезці ў кабіне свайго VOLVO каля 400 кг сала. У жыхара Брэсцкай вобласці таксама ў кабіне выяўленыя 50 адзінак трыкатажу, лямпы і касметыка агульным коштам звыш 15 млн рублёў.
Праінфармаваныя супрацоўнікі мытні. Тавар і сала канфіскаваныя.