Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Іван Баранчык: Гэта дыктуе народ

26  Января 2010 г.  в 19:08, показов: 2962 : Политика, власть, оппозиция

Украіну чакае яшчэ ІІ тур галасавання, але ўжо вядома, што будзе новы курс, будуць новыя міжнародныя стасункі. Гэтая і іншыя тэмы ў гутарцы з генеральным консулам Украіны ў Брэсце Іванам Баранчыкам закранІван Баранчык: Гэта дыктуе народаў наш карэспандэнт Зміцер Кісель.

З.К.: - Палітычны курс будзе новы, а значыць і новыя стасункі на міжнародным узроўні. На Вашую думку, што можна чакаць Беларусі і беларусам?

Консул: - Я хацеў бы адзначыць наступнае, што нельга казаць, што курс будзе зусім новым. Украінаю напрацаваны курс развіцця дзяржавы, яе знешняя і унутраная палітыка згодна канстытуцыі нашай краіны. Зразумела, што з прыходам новага прэзідэнта, могуць быць пэўныя змены, можа нечаму будзе больш увагі. А можа мы больш пойдзем у накірунку Расіі, а мо пойдзем у накірунку Еўропы. Але ў гэты ж момант мы напрацавалі свой шлях, шлях гэта праеўрапейскі і зразумела, што вялікіх зменаў у гэтым не будзе. Што датычна стасункаў з Беларуссю, то па мне хто б не прыходзіў да ўлады, хто б не стаў прэзідэнтам, стасункі паміж нашым двумя братэцкімі народамі застануцца сяброўскімі, цёплымі, прыемнымі. Гэта воля народа, гэтага хочуць людзі яны ж гэта дыктуюць. Безумоўна, могуць быць змены ў тэрмінах на дзяржаўных стасунках, можа быць нейкія замінкі, пакуль новы прэзідэнт Украіны увойдзе ў сэнс справаў, наведае сам асабіста Беларусь. У цэлым я мяркую, што нейкіх вялікіх зменаў у стратэгіі, у канцэпцыі стасункаў не будзе. З кожным годам нашыя сувязі будуць мацнець, у гэтым я ўпэўнены. Гэта трэба людзям і нашым краінам.

З.К.: - Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты Украіны заявіў, што цягам 5-ці год Украіна стане паўнапраўным членам Еўрапейскага Саюзу. Наколькі гэта рэальна для сучаснай Украіны і яе народа?

Консул: - Не хацеў бы нешта зменьваць у тым, хто і які кандыдат што сказаў, але ён сказаў, то значыць мае для гэтага глебу. Тут справа ў іншым. У цэлым жаданне Украіны да Еўрапейскага Саюзу ёсць. Напрацоўваецца і прававая база для таго, каб яна адпавядала крытэрыям Еўрапейскага Саюзу. Зразумела, што пры сумеснай працы ўсіх палітыкаў Украіны, нашай улады мы можам быць членамі ЕС. Ці гэта будзе цераз 5-ць ці цераз 6-ць ці цераз 4-ры гады, то час не мае аніякага значэння, бо мы абралі свой шлях і там будзем. Ёсць жаданне і ёсць магчымасць.

З.К.: - Генеральнае консульства Украіны ў Брэсце зробіць нейкія захады на ІІ-гі тур, каб вось у Брэсце тыя грамадзяне Украіны якія пражываюць у вобласці і на Гарадзеншчыне больш актыўна прынялі ўдзел, бо як вядома ў І-ым туры яўка была нізкая.

Консул: - Яўка выбаршчыкаў па нашай акрузе адпавядае агульным рамкам замежнай выбарчай акрузе, гэта значыць па ўсіх краінах аднолькавы бар'ер, недзе 10% прыходзяць галасаваць. Гэта звязана і з далёкім месцазнаходжаннем выбарчай акругі. З Гродна і Гарадзенскай вобласці ці з Пінска і яго раёну, ці з Ляхавіч далёка ж дабірацца і фінансаў патрабуе, таму людзі менш актыўныя. У той жа момант, грамадзяне якія ёсць свядомыя, якія сапраўды хвалююцца за лёс сваёй краіны яны прыходзяць нягледзячы на ўсе складанасці. Што мы зрабілі ці што мы зробім? У рамках зноў жа заканадаўства Рэспублікі Беларусь мы ўсё зробім неабходнае для таго, каб інфармаваць нашых грамадзянаў, якія жывуць на Беларусі. Безумоўна, што неяк уплываць на іх мы не маем права. Мы ім даем запрашэнні, аб'яўляем па радыё, пішам у газетах, таму інфармацыйна робім усё магчымае. На ІІ-гі тур будзем чакаць больш выбаршчыкаў, бо мне здаецца зараз выбар паміж двумя кандыдатамі, рэальны выбар.

З генеральным консулам Украіны ў Брэсце Іванам Баранчыка гутарыў Зміцер Кісель.

Іван Іванавіч Баранчык нарадзіўся 1 лютага 1951 года ў вёсцы Чорнагалава, што ў Закарпацці. Кандыдат эканамічных навук, дыпламатычны ранг: надзвычайны ўпаўнаважаны прадстаўнік. З 1998 па 2002 год народны дэпутат Украіны ІІІ-га склікання, абраны за спіскамі Блоку Сацыялістычнай партыі Украіны і Сялянскай партыі.

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/palityka/23778.html




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram