Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Пакуль толькі на паперы

1 26  Января 2010 г.  в 19:05, показов: 2063

Аўтар: Зміцер Кісель.

Праблема з пошукам працы для скончыўшых украіністыку ў Брэсце будзе вырашаная ў выніку выканання двухбаковых пагадненняў падпісаных Лукашэнкам і Юшчанкам, лічаць у Генеральным консульстве Украіны ў Брэсце.

Факультэт украіністыкі ў Брэсцкім педагагічным універсітэце імя Аляксандра Пушкіна могуць ліквідаваць у 2010 годзе з-за таго, што выпуснікам няма месца для працы, але генеральны консул Украіны Іван Баранчык упэўнены, што трэба мець жаданне:

- Ёсць дамоўленасць паміж нашымі прэзідэнтамі. У момант апошняга візіту Лукашэнка ў Кіеў ён пацвердзіў, што будуць стварацца ўсе ўмовы для вывучэння ўкраінскай мовы ў Беларусі, а Віктар Юшчанка са свайго боку заверыў, што беларуская мова будзе вывучацца ва Украіне. Гэты факультэт ва універсітэце Брэста мусіць быць і нават мусіць быць абноўлены.

Пакуль усе гутаркі аб магчымых месцах працы, аб падпісаным моўным пагадненні ў Кіеве Лукашэнкам і Юшчанкам застаюцца ўсяго словамі, то справа аб ліквідацыі факультэта мае зусім рэальнае месца.

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/zdarenni/23773.html




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


Яна 2010-03-15 10:14
Мне нравится село Пакуль я как нибудь приеду опять в Пакуль  :love: ;)  :)
↑ +1 ↓


Страницы: [1]