Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Мусіць быць прапанова

1 26  Января 2010 г.  в 18:59, показов: 2625 : Политика, власть, оппозиция


 Аўтар: Зміцер Кісель.

Недзяржаўныя моладзевыя структуры Брэста значна апусцелі ў шэрагах сяброў на фоне ўсёй Беларусі, таму задачаю нумар адзін з'яўляецца стварэнне умоваў для актывізацыі дзейнасці.

Палітычныя актывісты Брэста больш старэйшага ўзросту спадзяюцца, што перад новымі палітычнымі падзеямі ў краіне, а гэта і мясцовыя выбары і прэзідэнцкая кампанія шэрагі сяброў папаўнеюць, але трэба стварыць умовы для іх утрымання, а не толькі набіраць хвалю, лічыць старшыня гарадской Партыі БНФ Віктар Клімус:

- Трэба прапаноўваць людзям, маладым асобам цікавую дзейнасць, якая б дапамагла ім рэалізоўваць свае планы, фарміраваць свае думкі, пазіцыі, светапогляд. Я думаю моладзь сама зацікаўленая ў сваім развіцці і ў працы з грамадствам.

Трэба адзначыць, што такая праблема стаіць не толькі перад недзяржаўнымі арганізацыямі Брэста, але і па ўсёй краіне.

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/sotsyum/23775.html




Система Orphus