Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Баранавічах мароз кусае толькі мужчын

24  Января 2010 г.  в 12:16 : Брестская область

Алесь ГIЗУН,
У Баранавічах мароз кусае толькі мужчын. На гэтым тыдні чацвёра мужчын звярнуліся ў гарадскі траўмапункт з абмаражэннямі пальцаў на руках.

Як паведаміла “” старэйшая медсястра траўмапункту Святлана Карповіч, усе пацярпелыя атрымалі толькі лёгкія абмаражэнні пальцаў на руках, таму працягваюць лекавацца амбулаторна.

Бальшыню з іх ад холаду не ўратавалі нават пальчаткі, якія выявіліся занадта танклявыя для сёлетніх маразоў. Таму, па прызнаннях пацярпелых, яны не адразу адчулі, як змерзлі іх рукі.

Між іншым, сіноптыкі папярэджваюць, што маразы ў студзені будуць дужаць і далей. У сваю чаргу медыкі раяць адэкватна рыхтавацца да пахаладання.