23 студзеня ў мастацкім музеі Брэсцкай крэпасці адбудзецца вечар-партрэт П.А.Данэліі, прысвечаны 90-годдзю мастака

21  Января 2010 г.  в 12:45 : Музыка, кино, музеи, выставки

23 студзеня 2010 г. спаўняецца 90 гадоў з Дня нараджэння Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, члена рэспубліканаскай грамадскай арганізацыі “Беларускі Саюз мастакоў” з 1947 г.

П.А.Данэлія нарадзіўся ў г.Махачкала (Дагестан). У 1938-39 гг. вучыўся ў Маскоўскім мастацкім вучылішчы памяці 1905 г.

У 1939 г. быў прызваны на службу ў Чырвоную армію, удзельнічаў у Фінскай вайне, на франтах Вялікай Айчыннай вайны 1941-45 гг.

Пасля вайны прысвяціў сябе мастацтву. З'яўляўся аднім з заснавальнікаў ў 1946 г. Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў.

З 1957 па 1994 гг. тройчы абіраўся і на працягу 15 год працаваў старшынёй абласной арганізацыі мастакоў, з 1977 па 1992 гг. – старшынёй аб'яднання маладых мастакоў Брэстчыны, з 1947 па 1977 гг. – кіраўніком ізастудыі пры абласным Доме народнай творчасці, з 1961 па 1971 гг. – галоўным мастаком г. Брэста.

З 1945 г. Пётр Аляксеевіч пастаянны ўдзельнік абласных, рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных мастацкіх аыставаў у Беларусі, Расіі, Англіі, Германіі, Румыніі, Галандыі, Балгарыі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Фінляндыі, Швецыі, Літве, Малдове. Узбекістане, Украіне і інш. краінах Еўропы.

Творы Пятра Аляксеевіча знаходзяцца ў буйнейшых музеях і мастацкіх галерэях Беларусі і мноства краін Еўропы.

За высокі ўзровень мастацкай і грамадскай дзейнасці ў 1995 г. П.А.Данэліі прысвоена ганаровае званне:.”Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі”.

23 студзеня 2010 г. адбудзецца вечар-партрэт П.А.Данэліі ў мастацкім музеі (паўднёвая казарма Брэсцкай крэпасці), пачатак а 14 гадзіне па палудні.

Сардэчна запрашаем усіх, неабыякавых да высокага мастацтва і творчасці Пятра Аляксеевіча Данэліі ўзяць удзел у гэтым урачыстым мерапрыемстве, каб разам з адзначыць ягоны слаўны юбілей.

Упраўленне культуры аблвыканкама
Абласны краязнаўчы музей
Абласная арганізацыя “Беларускі Саюз мастакоў”
Брэсцкі камбінат мастацтваў