Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У КЦ "Грунтоўня" адзначылі адное з найбольш дабрабытных свят гадавога цыклу - Багач

20  Сентября 2015 г.  в 23:24, показов: 1988 : Разное: обо всём понемногу


Сёння ў КЦ "Грунтоўня" ў ветлівай сяброўскай кампаніі мы адзначылі адное з найбольш дабрабытных Свят гадавога цыклу - Багач.

У КЦ "Грунтоўня" адзначылі адное з найбольш дабрабытных свят гадавога цыклу - Багач

Як і нашыя продкі мы "засядзелі" лаўкі і крэслы - падрыхтавалі памяшканне да восеньскіх і зімовых вячорак і майстэрняў. Напоўнілі прастору ўсмешкамі і добрым настроем. Падчас віктарын і конкурсаў мы вызначыліся, хто найбольш свядомы ў народных святах, хто наеў самую тоўстую шыю і хто ўмее размаўляць нават падчас ежы ))

А маладыя пекары здіўлялі прысутных сваімі найсмачнейшымі пірагамі. І з яблыкамі, і з шакаладам, і нават з бульбай )) А нагуляць апетыт нам дапамаглі нашыя добрыя сябры - музыкі з гурта "Cad Goddeu" і дзяўчаткі-танцоркі з клуба "Берасцейскі замак". Ад гульняў і танцаў нават шкло запацела!

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

А для ўсіх, хто да нас не дайшоў у гэты дажджлівы дзень нашыя віншаванні. Хай дабрабыт і цяпло заўжды будуць у вашай хаце!

Источник: КЦ "Грунтоўня"



Система Orphus