Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Строительство патриотического центра в крепости приостановлено

108 17  Августа 2015 г.  в 17:44, показов: 7325 : Брестская крепость


На працягу 2014 года прадстаўнікі «БРСМ» заяўлялі, што пабудуюць у Берасцейскай крэпасці патрыятычны цэнтр, але словы разышліся са справай, тэрміны здачы аб’екту ўжо падышлі, але ніякай працы на камсамольскай будоўлі не відаць.

Ідэю будаўніцтва моладзевага цэнтру «БРСМ» выношваў больш за тры гады, і пачаў яе рэалізацыю ў мінулым годзе, атрымаўшы для гэтага будынак былой казармы 125-га стралковага палка. Яна была пабудавана яшчэ ў 30-я гады мінулага стагоддзя для палка лёгкай артылерыі Войска польскага. У чэрвені 1941-га ў ёй размяшчаліся падраздзялення 125-га стралковага палка 6-й стралковай дывізіі РККА і частцы 131-га артпалка. У пачатку 2000-ных ваенныя пакінулі тэрыторыю на Кобрынскім умацаванні Берасцейскай крэпасці, і доўгі час яна была закінутая.

Некалькі гадоў таму прадстаўнікі БРСМ прапанавалі пабудаваць на гэтым месцы моладзевы патрыятычны цэнтр у рамках стварэння гісторыка-культурнага комплексу «Брэст» і неўзабаве атрымалі адабрэнне ўладаў. Заставалася знайсці крыніцы фінансавання. Так на сцэне з’явіўся расейскі фонд «Абаронцаў Неўскага плацдарма», які абяцаў інвеставаць у праекта каля 2,5 мільёнаў долараў. Акрамя цэнтру, у якім «БРСМ» планаваў праводзіць «ваенна-палявыя зборы, рэканструкцыі, фестывалі і канцэрты», расейцы планавалі пабудаваць яшчэ і гатэль для ветэранаў і гасцей крэпасці. 16 лютага 2015 фонд з Санкт-Пецярбурга падпісаў з берасцейскім аблвыканкамам інвестдамову. На гэтым справа стала.

Пры гэтым працы на аб’екце пачаліся ў снежні 2014 года. Заказчыкам на аб’екце выступіў УКБ Берасцейскага гарадскога ўпраўлення ЖКГ, а падрадчыкам – КУП «Брэстжылбуд», які зрабіў капітальны рамонт аварыйнага будынку штаба з рэстаўрацыяй фасадаў, рэканструкцыяй унутраных памяшканняў і інжынернага абсталявання, усталяваў вокны і правёў ацяпленне. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту было выдзелена BLR 4 млрд. І тут узнікае пытанне: чаму цэнтр для грамадскай арганізацыі будуецца на народныя грошы?

Тым часам грошы з Расеі так і не прыходзілі, і ў канцы зімы – пачатку вясны ўсялякая актыўная дзейнасць спынілася. А «БРСМ» пачаў шукаць іншыя крыніцы фінансавання, у прыватнасці адкрыў дабрачынны фонд на будаўніцтва цэнтру. Але тут камсамольцаў чакала няўдача, сума якая паступіла на рахунак у «Беларусбанк» не дазволіла нават казаць аб працягу будаўніцтва. Праўда, яшчэ ў канцы 2014 года Лукашэнка ўзнагародзіў БРСМ прэміяй «За духоўнае адраджэнне», а 20 студзеня 2015 года другі сакратар ЦК ГА БРСМ Андрэй Белякоў заявіў, што ўся прэмія будзе накіравана на будаўніцтва цэнтру. Вось толькі ці дайшлі грошы па названым адрасе больш нідзе не гаворыцца. З адкрытых крыніц вядома, што на дадзены момант выдаткавана BLR 4 млрд з неабходных 27,5 млрд. – гэта як раз тая самая сума, якая была вылучана з абласнога бюджэту.

На дадзены момант за тыдзень да здачы аб’екту – цішыня, вакол тэрыторыі будоўлі вырасла высокая трава, а рэканструяваны за народныя грошы цэнтр ахоўвае вартаўнік, які распавёў журналістам «у», што будоўля спынілася яшчэ ўзімку, бо скончылася фінансаванне.

VБ: по информации портала Виртуальный Брест, на данный момент действительно есть проблемы с финансированием, однако в БРСМ не отказываются от стройки, и заявляют о процессе аккумулирования средств на счете для продолжения работы осенью 2015 года. Насколько это получится, мы обязательно будем следить...

     Дополнительные материалы по теме:




Система Orphus