Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Нацбанк спытаў у банкаў, ці магчыма спаганяць збор за інтэрнэт-пакупкі?

2  Июля 2015 г.  в 14:06, показов: 3327 : Разное: обо всём понемногу


Некалькі карыстальнікаў твітара апублікавалі здымак ліста, які нібыта атрымалі ўсе беларускія банкі ад Нацбанка. У звароце першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны просіць прадаставіць прапановы «аб магчымасці і мэтазгоднасці» спагнання збору пры аплаце ў інтэрнэце.

«З мэтай аналіза магчымасці спагнання дадатковага збору пры набыцці фізічнымі асобамі ў нерэзідэнтаў тавараў у сетцы інтэрнэт і ўнясення адпаведных прапановаў у савет рэспублікі нацыянальнага сходу просім не пазней за 6 ліпеня прадаставіць аргументаваныя прапановы аб магчымасці і мэтазгоднасці спагнання гэтага збору з выкарыстаннем банкаўскай плацёжнай карткі ў інтэрнэце. Пры разглядзе гэтага пытання прыняць ва ўвагу такія аспекты як наяўнасць у банка магчымасці раздзялення плацяжоў у інтэрнэце па іх відах; спосабы аплаты ў інтэрнэце, якія прымяняюцца ў цяперашні час кліентам; міжнародную практыку выкарыстання дадатковых збораў і абмежаванняў пры набыцці тавараў у інтэрнэце і г.д», – гаворыцца ў лісце.

Агучаная ідэя пераклікаецца з заявай старшыні савета рэспублікі Міхаіла Мясніковіча. «З пасылак, якія прыходзяць беларусам з-за мяжы, трэба спаганяць падатак на даданы кошт», – прапанаваў ён 1 ліпеня.

Унізе старонкі ліст Нацбанка падпісаны «Сачкоўская». Аксана Сачкоўская – галоўны спецыяліст упраўлення электронных плацёжных інструментаў Нацбанка. Яна адказала карэспандэнту «НН», што неўпаўнаважаная каментаваць сітуацыю. У прэс-службе Нацбанка заявілі, што не бачылі копію ліста ў інтэрнэце, таму абышліся без тлумачэнняў.

Карыстальнік твітара, які размясціў здымак, выказаў здагадку, што «Нацбанк неафіцыйна супраць, але ёсць даручэнне».




Система Orphus