Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця

13  Июня 2015 г.  в 15:04 : История города Бреста

Гэтай восенню споўніцца 26 (!) гадоў, з часу калі ўпершыню грамадзянская супольнасць Беларусі выступіла з заяваю неабходнасці захавання і магчымай рэстаўрацыі адзінага будынка які застаўся ад старадаўняга горада-кляштара сс.бернардынак. Напрацягу гэтага часу грамадства рабіла ўсе магчымыя і немагчымыя высілкі, каб захаваць спадчыну, адстойвала права будучых пакаленняў на аўтэнтычнасць і адметную спадчыну.

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця

Пасля знішчэння старадаўняга Берасьця (1835) да навакольных з горадам цэркваў і касцёлаў трапіла вялізарная колькасць рухомых» каштоўнасцяў: скульптуры, метрычныя кнігі, літургічны посуд алтары і шматлікія абразы... Найбольш вядомымі ў сучасным мастацтвазнаўстве Беларусі ёсць абразы з другой паловы XVII стагоддзя, аднесеныя да твораў г.зв. «Маларыцкага» I «Шэрашаускага» майстроў. У кампазыцыі менавіта гэтых абразоў уражвае рэалізм архітэктурных дэталяў і урбаністычных краявідаў, маляванне якіх выклікала бы вялікія цяжкасці, калі б не штодзеннае назіранне за будаўніцтвам. На той час Берасьце перажывала сапраўдны будаўнічы "бум"...

У 1970 г. зкспедыцыяй істытута мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклора Акадэміі Навук Беларусі ў в.Оптуш Маларыцкага раёну выяулены абраз “ Цалаванне Яўхіма і Ганны ля За­латой брамы». Падаецца непраўдападобным, але сітуацыя прадстаўленая на абразе супадае па характару забудовы з выглядам бернардынскай плошчы ў Берасьці.

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця


іл. Абраз “ Цалаванне Яўхіма і Ганны ля За­латой брамы», выяўлены зкспедыцыяй істытута мастацтвазнаўства, зтнаграфіі і фальклора Акадэміі Навук Беларусі ў в.Оптуш Маларыцкага раёну.

Сёння павядзем гаворку пра Бернардынскую плошчу на старадаўнім прадмесці горада - Замухавечча. Уласнакажучы, Замухавечча, гэта й ёсць мыс, створаны Бугам і Мухаўцом, на якім ў 11 стагоддзі былі паўсталі першыя пабудовы горада. Замухавечча аточанае рэкамі, з Луцкім гасцінцам па якім падымаючы пыл прыходзілі да горада гандляры з Валыні і Кіева прадстаўляе характар забудовы “долакацыйнага гораду”, т.е. такога, якім ён быў перад наданнем магдэбурскага права(1390).

 У 15 стагоддзі, пад час княжэння Казіміра Ягеллоньчыка, над Замухавеччам узнёсся замак, збудаваны згодна з традыцыяй тагачаснай будоўлі-з дрэва, камення і зямлі. Амаль адначасова на Замухавеччы заснаваны першы праваслаўны манастыр Раства Богародзіцы, а некалькі пазней паўстаў яшчэ й Сымеонаўскі з царквою св.Сымеона і Чэснага Крыжа. 16 стагоддзе вызначылася пабудоваю тут жа касцёла св. Дароты(1524),з фундацыі Дароты Прынозчанкі, які распачаў грунтоўна змяняць прастору старадаўняга места. У 1605 годзе гэты касцёл прынялі аа.бернардынцы і пачалі пашыраць і перабудоўваць яго па ўзорах іншых законных рэнесансавых храмаў.


Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця


іл. Замухавецкае прадмесце і замак. Фрагмент Plan. Grundtriß der Stadt Brische in Littauwen Wie solche Anno 1657 den 11/21 Maÿ von Ihr Königl. Maÿ: zu Schweden lagert und den 13/23 Dito erobert worden.” (Krigsarkivet: Sveriges krig 05:139)

У палове 17 стагоддзя, напярэдадні Патопу, Замухавецкае прадмесце абнесена абарончымі валамі і ровамі. Сюды ў 1659 годзе, для большай бяспечнасці, ў дамы, прыстасаваныя для патрэб сс. Бернардынак, быў перанесены кляштар з касцёлам Беззаганнага Пачацця Дзевы Марыі. Заўважце, час, калі пераводзілі кляштар сс.бернардынак з прадмесця Пясецкага да Замухавецкага, адпавядае датаванню абраза "Цалаванне Яўхіма і Ганна каля Залатой брамы"


Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця


Іл. Фрагмент метрыкі кляштару сс.бернардынак з адлюстраваннем кляштору ў прыстасаваных домах. на Замухавецкім прадмесцю.


Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця


Іл. Замухавецкае прадмесце і замак. Фрагмент Plan von der Stadt Brzesc in Litthauen Staatsbibliothek zu Berlin – Preußischer Kulturbesitz, sygn. SX 48601.

Толькі ў палове XVIII стагоддзя надышоў час на пабудову новага і большага касцёла і кляштара сс.бернардынак. І калі кляштар, размясціўся лагічна, амаль на тым самым месцы, то для пабудовы касцёла варункі былі даволі жорсткія. Абмежаваны дарогамі участак кляштара нельга было пашырыць, не замінаючы ўспрыманню касцёла св.Ганны і св. Яна і не адмаўляючыся ад магчымасьці фармавання цэласнага ансамбля. Вырашыць складаную планіровачную задачу мог толькі наслядоўца добрай архітэктурнай школы. А як вядома, у Берасьці гэтая задача была вырашана віртуёзна.

Цяпер мы ведаем, што ў час новага будауніцтва настаяцелеммужчынскага кляштара быў прызначаны да Берасьця аа. Бенедыкт Мазуркевіч OFM (+ 21.12.1765). Ён атрымау адукацыю у Балоні і быў вучнем італьянскага мастака і архітэктара Джузэпэ Карла Пэдрэці (1694-1770) (Giuseppe Carlo Pedretti). Прызначэнне яго ў Берасьце паміж 1741 -1743 гг. здзейснілася, відавочна, не без уплыву настаяцельніцы кляштара сс.бернардынак- Эльжбеты Верашчакі (нар.каля 1670 г.).

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця


іл. План Замухавецкага прадмесця 1807 г. Фрагмент плану горада РГВІА ф.349 оп.4.спр. 124 л.2.

Архітэктар для вырашэння няпростай задачы, каардынальна “развярнуў” касцёл з ўсходня-заходняй арыентацыі, на паўночна паўднёвую, пакінуўшы ўсяго 5 метраў для Луцкага гасцінца, што ляцеў паміж мурамі касцёлаў. Такім чынам ён завяршыў прасторавую кампазыцыю Бернардынскай плошчы, сфармаваўшы сімвалічную Браму. Вельмі рэдкае і вельмі цікавае рашэнне. У Беларусі яно больш нідзе не сутракаецца. Як не сустракаецца і вельмі рэдкае канструктыўнае рашэнне аднанавовага храма з эмпорамі падрэзанымі неглыбокімі арачнымі капліцамі. Завяршэннем будоўлі займаўся падобна іншы архітэктар - а.Антоні Даўгелла, які замяніў а. Бенедыкта Мазуркевіча на становішчы настаяцеля мужчынскага кляштара.

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця


Іл. Папярэчны перакрой касцёла Неззаганага Пачацця Дзевы марыі. 1836.г. Фрагмент чарцяжа РГВІА, ф. 13126 оп.4.спр.146.

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця


Іл. Канструкцыя рашэння эмпораў у касцёле Неззаганага Пачацця Дзевы Марыі. 1836.г. Фрагмент чарцяжа РГВІА, ф. 13126 оп.4.спр.146.

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця


Іл. Клеймо майстра на цэгле кляштара сс.бернардынак (XVII-XVIII cт.?). Фота В.Вашэйка, 1990 г.

У крыптах бернардынскіх касцёлаў знайшлі апошні адпачынак і манахі закону аа.бернардынаў і фундатары, сярод якіх Хадкевічы, Галімскія, Геранім Валовіч (po 1620), Maрцін Трызна (+1643), Пётр Пацей (+1647), а.Аляксандр Зверж (1707), аптэкар а. Бернард Арагон...і;

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця


Іл. Партрэт Марціна Трызны, пахаваным ў крыпце касцёла аа.бернардынцаў. Эпітафія 1643г. Паводле http://polona.pl

Гэтай восенню споўніцца 26 (!) гадоў, як упершыню грамадзянская супольнасць Беларусі выступіла з заяваю неабходнасці захавання і магчымай рэстаўрацыі адзінага будынка які застаўся ад старадаўняга горада-кляштара сс.бернардынак. Напрацягу гэтага часу грамадства рабіла ўсе магчымыя і немагчымыя высілкі, каб захаваць спадчыну, адстойвала права будучых пакаленняў на аўтэнтычнасць і адметную спадчыну. Энтузіасты не толькі ачышчалі будынак ад бруду, але настаялі на правядзенні археалагічных даследаванняў, праводзілі экскурсіі, выставы, канферэнцыі, пісалі папулярныя і навуковыя артыкулы артыкулы і праектавалі.

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця

іл. Праектная прапанова "Гісторыка-культурны цэнтр Брэст". Рэгенерацыя Замухавецкага прадмесця з арганізацыяй Бернардынскай плошчы, праваслаўнага манастыра "Раства " і паркам "Даркі" над Бугам. аўт.арх.др Лаўроўская, 2010г.

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця

Іл. Праектная прапанова "Гісторыка-культурны цэнтр Брэст". Рэгенерацыя Замухавецкага прадмесця з арганізацыяй Бернардынскай плошчы, праваслаўнага манастыра "Раства " і паркам "Даркі" над Бугам. аўт.арх.др Лаўроўская, візуалізацыя Д.Лаўроўскі, Я. Дайнека, А.Вантух, А.Лары.2010г. Эксплікацыя: 1. Парк "Даркі; "2-Замак і музей Бярэсце. 4- былы кляштар з касцёлам сс.Бернардынак 5. Былы кляштар з касцёлам аа.бернардынаў. 7. Манастыр "Раства Дзевы Марыі" з капліцаю.. 

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця
Іл. Праектная прапанова "Гісторыка-культурны цэнтр Брэст". Рэгенерацыя Замухавецкага прадмесця, аўт.арх.др Лаўроўская, візуалізацыя Д.Лаўроўскі, Я. Дайнека, А.Вантух, А.Лары.2010г.

Сітуацыя змянілася, калі кошт зямлі значна вырас, а так папраўдзе, застаўся адзіным хадавым таварам, які горад можа прапанаваць. На тэрыторыі старадаўняга горада і крэпасьці распачаўся вялікі гандаль. Таму пытанне рэгенерацыі тэрыторыі гістарычнага цэнтра (крэпасьці), якая ўнесена ў свод помнікаў, і якая ўтойвае ў сабе як мінімум 4 эпохі, сёння стаіць вельмі востра.

Як паставяцца да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра тыя, хто сёння прымае рашэння як дзяржаўныя дзеячы, ці як звычайна? Час пакажа.

Незапатрабаваныя скарбы: да праблемы рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Берасьця


Іл. Канцэпцыя падзелу функцыянальных зон тэрыторыі гістарычнага цэнтра Берасьця і крэпасьці. Аўт. др Богнер Фота паводле публічных матэрыялаў прэзентацыі др.Богнера.
Источник: euimedia.com
Автор: Ірына Лаўроўская