Над барэльефамі працаваў таленавіты скульптар чэшскага паходжання-Павал Маліньскі (1790-1853). Адліваў фрагменты стэлы пачынаючы мастак Войцэх Карнелі Статлер (Wojciech Korneli Stattler) (1800-1875). Адліўка адбывалася ў мястэчку Самсонаў (Samsonów), дзе яшчэ ў 1598 годзе, дзякуючы канструктару, італьянцу Гераніму Цацціо (Hieronim Caccio), была збудавана печ для пераплаўкі чугуна. Паміж 1818-1823гг., зініцыятывы Станіслава Сташыцы (1755-1826) на месцы даўняй самсонаўскай печы быў ўзведзены новы металургічны завод. У ім і быў выплаўлены чугун, з якога адлітыя канструкцыі і барэльефы стэлы “Помніка працы”.
Мала хто ведае, што існуюць две стэлы. Адна, якую добра ведаюць берасцейскія краязнаўцы, а другая ўзведзена ў Варшаве, пры вул. Грахоўскай. Яе можна заўважыць й здалек і зблізка, разгледзіць дэталі, падзівіцца на майстэрства выбітнага скульптара.
Алеж нам, берасцейцам, цікавыя гэтыя помнікі нятолькі з пункту бачання іх мастацкай вартасьці, урбаністычнага размяшчэння і гістарычнай повязі з берасцейскай шашою. Нас асабліва прыцягвае барэльеф з надпісам "Brześć".
“Widok Brześcia Litewskiego ze strony Terespola”, што час ад часу перадрукоўваюць разнастайныя выдання, мае прамое дачыненне да гэтага барэльефу. Што праўда, доўга было неясным хто і калі намаляваў гэты відок.
Толькі напачатку 2000 - х ў фондах Нацыянальнай Бібліятэкі ў Варшаве мне ўдалося знайсці арыгінальныя малюнкі выкананыя архітэктарам Якубам Кубіцкім (1758-1833) (
заб.)., пры выпрацоўцы ім праекта згаданага вышэй "Помніка Працы".
Параўнанне малюнка з барэльефам, адлітым на Помніку Працы не на карысць апошняга. Барэльеф вельмі спрошчаны і захоплівае толькі цэнтральную частку кампазыцыі малюнка Якуба Кубіцкага. Такім чынам, зразумела, што малюнак архітэктара больш падрабязны, але што да дакладнасці адлюстравання, напачатку веры было нешмат.
Вядома, краязнаўцы, і я не выключэнне, успрымаюць кожную знаходку, што датычыць такіх знішчаных мясцовасцяў, як Берасьце, на вагу золата. Але менавіта таму, што знішчэння занадта вялікія, недапушчальна некрытычна ставіцца да такіх знаходак.
Разуменне адказнасці не дазваляла прымаць на веру ўсё тое, што было намалявана Якубам Кубіцкім.
Толькі пасля суаднясення крыніц, планаў, мапаў, чарцяжоў з паловы 19 стагоддзя, дазволілі мне зрабіць выснову: Кубіцкі маляваў панараму вуліцы Пясецкай; ён адлюстраваў на малюнку фрагменты будынкаў новага парафіяльнага касцёла Узвышэння св. Крыжа (1766), касцела Дабравешчання сс. брыгідак(1751), касцёл імя Ісуса і св.Казіміра калегіума еаа.езуітаў (1686) ну і такія "дробязі, які палац Чартарыйскага(XVIIIст.), даўні палац Сапегаў (XVI ст.), магчыма ратушу. Нам пашчасціла: знакаміты і сталы архітэктар, які запраектаваў нямала варшаўскіх будынкаў, не мог дазволіць сабе недакладнасці. Разве што спакусіўся на некаторую стылізацыю і спрашчэнне ў сувязі з тэхналогіяй апрацоўкі метала.
Для ўяўлення характару забудовы знішчанага расійскай імперыяй ў 1835 годзе старадаўняга Берасьця, малюнак Якуба Кубіцкага - сапраўдны дар для нашчадкаў. Нажаль ў Берасьці такія дары ўспрымаюцца як належнае, а ахвярадаўцы не шануюцца. У Варшаве іменем Якуба Кубіцкага названы Аркады пад каралеўскім замкам, можа некалі і берасьцейцы даспеюць да ўшанавання імя Якуба Кубіцкага.

Іл. Помнік працы ў Тэрэспалі. Фота Івана Чайчыца. 2015г.
іл. Помнік працы ў Варшаве пры вул. Грахоўскай. Фота аўтара.2006г.
іл. Фрагмент. Барэльеф на варшаўскай стэле. Фота аўтара. 2006г.
іл. Фрагмент. Барэльеф на варшаўскай стэле. Фота аўтара. 2006г.
іл. Фрагмент. Барэльеф на варшаўскай стэле. Фота аўтара. 2006г.
іл. Фрагмент. Барэльеф на варшаўскай стэле. Фота аўтара. 2006г.
Іл. Копія малюнка Я.Кубіцкага, незнанага аўтара.

Іл. Ulica Piasecka od strony Terespola. Opracowanie autorki [wg:] rys. Jakuba Kubickiego: 1-kościól brygidek prze pożarem; 2-dawna gelda kupiecka; 3-palac Czartoryjskiego; 4- kaplica parafialna; 5- nowy kościól p.w.sw.Krzyża i św. Anny(1766); 6. Ratusz miejski (?); 7-8 -kosciól i wieza kolegium jezuitów;

Іл. Фрагмент кампазыцыі, з адлюстраваннем панарамы Берасьця паводле малюнка Якуба Кубіцкага. 2006. Фота аўтара
іл. Забудова вул. Пясецкай у Берасьці Літоўскім, перш. чвэрць ХІХ ст. Рэканструкцыя аўтара.
іл. Аркады Кубіцкага ў Варшаве. Здымкі : Аliny Zienowicz, Romualda Wróblewskiego
іл. Металургічны завод ХІХ ст. ў Самсонаве (Польшча)? дз адліты канструкцыі і барэльефы Помніка Працы.
здымак паводле:
Автор: Ірына Лаўроўская