Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

11 снежня адбудзецца прэзентацыя кнігі Л.Несцерчука “Н.Орда. Шлях да Бацькаўшчыны”

9  Декабря 2009 г.  в 10:21, показов: 2649 : Музыка, кино, музеи, выставки


У другой частцы “Сэрцам маляваў Айчыну” аўтарам упершыню ўдалося сабраць, сістэматызаваць па абласцям і раёнам і надрукаваць амаль усю мастацкую спадчыну (фотакопіі акварэляў) Н.Орды, выкананую мастаком на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У трэцім раздзеле кнігі надрукаваны фотакопіі акварэляў Н.Орды, якія ён выканаў па-за межамі Беларусі ў краінах Еўропы: Польшчы, Літве, Латвіі, Украіне, Расіі, Германіі, Францыі, Партугаліі, Іспаніі, а рэзюме да малюнкаў выканана аўтарам на мовах вышэйназваных краін Еўропы.

Аўтар працаваў над зборам матэрыялаў для кнігі амаль 16 гадоў.

У кнізе выкарыстаны фотаздымкі акварэляў і літаграфій Н.Орды з фондаў Кракаўскага і Варшаўскага, Вільнюскага і Львоўскага нацыянальных музеяў Польшчы, Літвы, Украіны, дзяржаўных музеяў Ф.Шапэна (Варшава), А.Міцкевіча (Парыж), музеяў гг.Варшавы, Познані, Ягелонскага універсітэта, музея Чартарыйскіх у Кракаве, Нацыянальных бібліятэк Варшавы, Кракава, Вільнюса, Львова, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, музейнага комплексу Н.Орды (в.Варацэвічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці).

Несумненна, што кніга “Н.Орда. Шлях да Бацькаўшчыны” заняла дастойнае месца на паліцах бібліятэк Беларусі не толькі як высокамастацкае і навуковае выданне, але і як першы збор мастацкай спадчыны знакамітага суайчынніка Н.Орды і вяртанне яе на Бацькаўшчыну.

Галоўнае упраўленне ідэалагічнай работы
Упраўленне культуры
 




Система Orphus


Комментарии на сайте отключены.
Это вынужденная мера для защиты пользователей
Хотите нам что-то сообщить? Пишите в телеграм, это анонимно и легко, или в контакты