Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Баранавічах не дазволілі пікет на 1 мая ў падтрымку правоў працоўных

2 25  Апреля 2015 г.  в 16:50, показов: 1557 : Брестская область

Баранавіцкі гарвыканкам не даў дазволу на правядзенне ў Баранавічах пікета, які меркавалася правесці на свята салідарнасці працоўных, піша "Intex-press".

Рыгор Грык на пікеце падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Фота: архіў Intex-press
Рыгор Грык на пікеце падчас правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Фота: архіў Intex-press


Арганізатар мерапрыемства Рыгор Грык 14 красавіка звярнуўся ў Баранавіцкі гарвыканкам з просьбаю дазволіць правядзенне пікета ў старым парку на 1 мая, у Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, каб падтрымаць традыцыі рабочага класа ў адстойванні сваіх правоў.

Грык меркаваў, што ў пікетаванні возьмуць удзел 15 чалавек. Бяспеку падчас мерапрыемства ён планаваў арганізаваць сваімі сіламі, а таксама аплаціць медыцынскія паслугі і прыбраць тэрыторыю пасля пікета.

Баранавіцкі гарвыканкам 23 красавіка дазволу на пікет не даў. На думку чыноўнікаў, Грык, як арганізатар, не выканаў усе патрабаванні арт. 5 Закона аб масавых мерапрыемствах.

Артыкул №5 "Заява аб правядзенні масавага мерапрыемства" вызначае правілы і тэрміны падачы заявы.

- Лічу, што Баранавіцкі гарвыканкам не меў ніякіх падстаў, каб адмовіць нам у правядзенні пікета, - гаворыць Рыгор Грык. - Заяву ў гарвыканкам рыхтаваў прафесійны, дасведчаны юрыст, які добра ведае ўсе артыкулы Закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. А адмова ў правядзенні пікета, асабліва ў такі дзень, - гэта парушэнне правоў грамадзян, якія хацелі выказаць свае меркаванні наконт працы і ўзроўню заробкаў у рэгіёне.

Рыгор Грык паведаміў, што ён будзе абскарджваць рашэнне гарвыканкама ў вышэйшых інстанцыях.

 
Источник: intex-press
Автор: Аляксей Белы



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


abuja_гость 2015-04-25 18:47
И молчать
↑ +4 ↓

анархист 2015-04-25 17:32
Потому что наше руководство считает, что у наших людей есть лишь одно право: РАБОТАТЬ!

↑ +8 ↓


Страницы: [1]