Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Берасцейская кухарачка - відэа канал пра беларускую кухню

7 24  Апреля 2015 г.  в 10:13, показов: 3231 : Виртуальная экскурсия

На сайце Youtube з'явіўся беларускі кулінарны канал. Яго назва — “Берасцейская кухарачка". Аўтары праекта — сёстры Алена і Вольга Талатынік з Брэста. Як кажуць самі дзяўчаты, ідэя ўзнікла ад любові адной сястры да кулінарыі, а іншай - да відэаздымак. Сумясціўшы разам свае захапленні, дзяўчаты зрабілі відэа-блог "Берасцейская кухарачка".

Берасцейская кухарачка - відэа канал пра беларускую кухню

Зараз канал змяшчае 9 навучальных відэа, па якіх можна прыгатаваць розныя стравы беларускай кухні — як святочныя, так і штодзённыя. Рэцэпты ўзятыя з кулінарнай кнігі "Літоўская кухарка".

"Чаму менавіта "Літоўская кухарка"? Па-першае, гэта першая паўнавартасная беларуская кулінарная кніга. У свой час яна мела ашаламляльны поспех і з 1854 года шмат разоў перавыдавалася. Па-другое, гэта ўнікальны гістарычны дакумент, а кожны беларус мусіць ведаць сваю гісторыю", — распавядае Еўрарадыё Вольга Талатынік.

Свой праект дзяўчаты таксама называюць унікальным. "Берасцейская кухарачка" — першы беларускамоўны кулінарны відэа-блог. У інтэрнеце можна знайсці падобныя відэарэцэпты страваў беларускай кухні, але, праўда, усе яны выключна на рускай мове.

Дзяліцца новымі кулінарнымі рэцэптамі сёстры Талатынік збіраюцца штотыдзень. Абнаўляцца канал будзе кожны чацверг.

Источник: Еврорадио
Еврорадио



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


госць_гость 2015-04-24 18:42
Малайчыны, дзяўчаткі! Дзякуй вялікі.
↑ +10 ↓

та_еще 2015-04-24 17:38
Все бы ничего, но девушке бы поднатаскаться в готовке, то как она перемешивает-посыпает, такое ощущение, что в первый раз в принципе держит в руках, особенно когда использовала такую посуду, неуклюже как-то. И да, трясти волосами над едой, даже если это на камеру, не то чтобы не эстетично, но не гигиенично. Вот последний момент, отвратил капитально.

↑ +3 ↓

знающая_гость 2015-04-24 15:43
ни в коем случае не делайте! гадость неимоверная!
↑ -9 ↓

Опубликован 2015-04-24 13:38, удалён модератором - Почему?
ветер@к_гость 2015-04-24 11:24
ужос...
↑ -16 ↓

Tolstokot 2015-04-24 11:14
вино в уголке исключительно для винных соусов?
↑ +1 ↓

евгений123_гость 2015-04-24 10:43
Спасибо, интересно. Дальнейших творческих успехов. Вот только пассировать лук без подгорания у ведущей не получилось.  :)
↑ +12 ↓


Страницы: [1]