Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Першы “Кірмаш валанцёраў” прайшоў у Берасці

16 21  Апреля 2015 г.  в 21:00, показов: 3838 : Благотворительность

У суботу 18 красавіка ў Берасці прайшоў першы “Кірмаш валанцёраў”. Арганізатарам кірмашу ў межах праекта “Будзь валанцёрам” выступіла агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. На працягу дня 17 арганізацый прэзентоўвалі сваю дзейнасць у берасцейскім гандлёвым цэнтры “Дідас Персія”.

12

С самага пачатку арганізатары заяўлялі больш за 20 арганізацый-удзельнікаў у кірмашы. Прыйшло 17. Мы запыталіся ў Марты Мартынюк, рэдактара гарадскога журнала пра Берасце – Litary, што ім перашкодзіла ўдзельнічаць у кірмашы:

Мы не змаглі паўдзельнічаць у “Кірмашы валанцёраў” па прычыне недахопу кадраў. Кірмашная субота выявілася ўсерэспубліканскім суботнікам, таму давялося быць у іншым месцы. Але наша прапанова наконт супрацоўніцтва ў часопісе застаецца.

Першы “Кірмаш валанцёраў” прайшоў у Берасці

Нагадваем, што журналу Litary неабходны валанцёры, якім цікава журналістыка, фота- і відэаматэрыялы, а таксама арганізацыя мерапрыемстваў у горадзе.

Першы “Кірмаш валанцёраў” прайшоў у Берасці

Кірмаш быў падзелены на тры блокі: культурніцкія, дабрачынныя і “зялёные” арганізацыі. Гэта ўжо норма ў нашым грамадстве пачынаць мерапрыемствы пазней запланаванага часу. Прывітальныя словы сказаў і адкрыў кірмаш – Зміцер Шыманскі, кіраўнік АРР “Дзедзіч”. Далей распавядалі пра сваю дзейнасць і рэаліі культурніцкія арганізацыі.

Напрыклад, сацыяльна-культурнай ўстанове развіцця беларускай мовы і культуры “Мова Нанова” вельмі патрэбны:

  1. новыя валанцёрскія рукі і свежыя ідэі;
  2. дапамога ў распрацоўцы мульцімедыйных матэрыялаў;
  3. філолагі;
  4. дапамога ў прасоўванні суполак у сацыяльных сетках;
  5. дапамога з афішамі, промаролікамі і г. д.

RegCZPzz3Js

Для тых, хто не наведвае курсы беларускай мовы, у берасцейскай “Мова Нанова” ёсць свой буккросінг. Кожны жадаючы можа ўзяць кнігу пачытаць і прынесці сваю на беларускай мове.

Напрацягу красавіка-траўня на сайце dzedzich.org мы будзем вас знаёміць з арганізацыямі-удзельнікамі праекта “Будзь валанцёрам”, распавядаць пра іх ідэю, у чым патрэбна валанцёрская дапамога. Сачыце за навінамі!

Нажаль у суботні дзень шмат перашкодзіла валанцёрскай імпрэзе. Па-першае, усебеларускі суботнік – шмат, у каго быў працоўны дзень. Па-другое, у гандлёвым цэнтры было адкрыццё цукеркасцёкавай трубы. Па-трэцяе, праход да “Кірмаша валанцёраў” спыніла адкрыццё новай крамы адзення. Нават паказальнікі, развешаныя валанцёрамі і стэнды пры ўваходзе ў гандлёвы цэнтр, не палепшылі сітуацыю. І, трэба адзначыць, размяшчэнне кірмаша не самае лепшае: трэці паверх, дзесьці ў глыбіні цэнтра. Але, і тыя, хто ведаў пра мерапрыемства, павінны былі прайсці перашкоды на пуці. Не гаворачы ўжо пра выпадковых людзей.

16

Валанцёр Марына адзначыла:

Наогул уражанні станоўчыя. Шмат узаемадзеяння, усмешак, узаемадапамогі. Толькі засмучае тое, што людзі прыходзілі “на халяву”. Сапраўды, зацікаўленых людзей было вельмі мала.

Калі палічыць, то, можа з дзясятак неабыякавых людзей назбіралася. Актыўна цікавіліся “зялёнымі” арганізацыямі: “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і “Экадом”. Кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ” наогул правяла фотасесію з тымі, хто падтрымлівае ідэю кампаніі. Шмат берасцейцаў запісвалася ў валанцёры ў берасцейскі ААЗІС.

Даведка: ААЗІС арганізаваў першую медыя-школу ў Берасці. Маладыя людзі вучыліся асновам фатаграфіі, медыяграфіі, журналістыцы. Сёння ў межах праекту арганізавана некалькі ініцыятыў: безбар’ернае асяроддзе, мапа гістарычных месцаў Берасця, інтэрактыўная роварная мапа.

5

Першы “Кірмаш валанцёраў” прайшоў у БерасціНапрыклад, Іна Хоміч, журналістка, адзначыла для сябе інфармацыйныя матэрыялы пра арганічную гаспадарку:

Я па роду прафесіі ведаю ці чула пра амаль усе арганізацыі, якія былі на кірмашы, таму не асабліва ўважліва слухала іх прэзентацыі. А вось ля сталоў з інармацыйнымі матэрыяламі пахадзіла і знайшла для сябе нешта асабліва цікавае. Кажу пра буклеты “Экадома”, якія тычацца арганічнага земляробства і землекарыстання. Прачытала за хвілін 20 і пашкадавала, што ў нас пакуль не праводзяць семінараў на гэтую тэму. Я б нават грошы заплаціла фермеру, які гатовы расказаць і паказаць, як ён змагаецца з зеллем і шкоднымі насякомымі без хіміі. Думаю, такіх дачнікаў, як я, набярэцца пару дзясяткаў. Так што чакаю ад “Экадома” нечага такога.

У межах праекта “Будзь валанцёрам” было вызначына папярэднім галасаваннем у Інтэрнэце 3 лепшых валанцёра 2014 года:

Культурніцкія арганізацыі – валанцёр курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”.

Дабрачынныя арганізацыі – валанцёр з арганізацыі “Асаблівае дзяцінства”.

“Зялёныя” арганізацыі – валанцёр “За Вела-Брэст”.

Вольга Малафеечава, валанцёр 2014 года ад культурніцкіх арганізацый, падзялілася вынікамі сваёй працы ў 2014 годзе:

У культурным блоку было вызначана тры кандыдатуры. Таму заставалася толькі дачакацца вынікаў галасавання. Прыемна было даведацца, што я набрала большасць галасоў.
У 2014 мы распачалі другі сезон курсаў Мова Нанова. Мне падаецца, шмат было зроблена з нашага боку, каб заняткі сталі яшчэ больш цікавымі і даступнымі.
Лічу, што школа валанцёраў- гэта добрая магчымасць праявіць сваю грамадскую актыўнасць і змяніць жыццё ў Берасці ў лепшы бок

Насамрэч, “Кірмаш валанцёраў” – гэта добрая ідэя прэзентаваць арганізацыі, пра існаванне якіх можа і не кожны ведаў. Паказаць рэальныя праблемы ў грамадстве.

Шкада, што добрай задумцы, ідэі, праекту сапсавалі знешнія ўмовы і не вельмі дасканалае даследаванне сітуацыі па мерапрыемствах ў суботні дзень. Пры гэтым, кірмаш стаў добрай нагодай сустрэцца арганізацыям, даведацца адзін пра аднаго, пазнаёміцца, абмяняцца кантактамі.

Сачыце за навінамі на сайце Дзедзіча. На гэтым тыдні мы вас пазнаёмім з прома-суполкай “Зала чакання”. Зміцер Назараў, арганізатар мностваў канцэртаў у Берасці распавядзе пра сітуацыю ў беларускай музычнай сферы і пра мажлівасці для валанцёраў.

Таксама заклікаем вас пазнаёміцца з Прасторай тэатра “Крылы халопа”. Пасля інтэрв’ю каманда тэатра знайшла валанцёра – адміністратар сайта. І гэта найвялікшая радасць і вынік працы праекта “Будзь валанцёрам”.

Поўны спіс арганізацый праекту “Будзь валанцёрам” можна пабачыць у суполцы

Фотаздымкі з “Кірмаша валанцёраў” ад Наталіі Гарайкінай і Ўладзіміра Красько.

Источник: http://dzedzich.org
Автор: Наталія Гарайкіна



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


foma1 2015-04-24 08:58
Умца,умца.YMCA (ИМКА; от англ. Young Men’s Christian Association — Юношеская христианская ассоциация) — молодёжная волонтерская организация. Стала известна благодаря организации детских лагерей. Основана в Лондоне в 1844 году Джорджем Вильямсом (1821—1905),
↑ 0 ↓

зевс_гость 2015-04-22 07:21
На русский будет перевод?
↑ -4 ↓

Konduktor 2015-04-22 10:22
— Навошта вы з гэтага возера ваду п'еце?? Сюды жа з усёй ваколіцы фабрыкі лайно зліваюць!
— Можно на нормальном языке? Я вас не понимаю.
— Я говорю: двумя руками черпай!

↑ +15 ↓

foma1 2015-04-22 10:27
Уважаемый,в случае с финнским языком эта хома веселит(разные языковые группы).А вот белорусский язык не сильно отличается от русского.Так что любой русский после нескольких дней общения легко вас поймет.
↑ +2 ↓

мл. помощник_гость 2015-04-22 10:37
Самое печальное, что любой русский изначально не настроен понимать белорусский или украинские языки. Обычно все ограничивается фразой "осторожно-мова!"

Почему foma да еще и 1? Почему не "хлерко"? Ребрендинг?
↑ +2 ↓

Насстаўніца_гость 2015-04-22 07:35
У школцы трэба было вучыцца, каб умець чытаць.
↑ +7 ↓

Опубликован 2015-04-21 22:50, удалён модератором - Почему?
щука _гость 2015-04-21 22:24
Это очень ответственно...волонтеры должны понимать всю ответственно ст....Хочется верить что это все от души!
↑ +5 ↓

konduktor 2015-04-21 22:02
Малайчынкі!

↑ +8 ↓

_гость 2015-04-21 21:18
Гэта ж якімі дурнямі трэба быць, каб назваць тэатар “Крылы халопа”! Халопы ў ім працуюць ці халопы ёсьць глядачамі? З такой назовай тэатар ня будзе карыстацца посьпехам ў публікі.
↑ +13 ↓

Риорита_гость 2015-04-22 11:54
А, может, вы для начала у артистов поинтересуетесь, какой смысл они вкладывали в это название? Театр отличный. Они для образования горожан делают больше, чем многие брестские учреждения культуры.
↑ -2 ↓

Вика Ара-ара_гость 2015-04-22 21:56
Театр такой же "отличный", как и вы.
↑ 0 ↓

рысь_гость 2015-04-21 21:15
Ну вот есть же люди нормальные!
↑ +2 ↓

:)_гость 2015-04-21 22:24
надо же куда-то деваться выпускникам ВУЗов филологам и билогам, вот и выдумывают себе занятия, шли бы сеять и пахать, стране нужны рабочие руки
ЗЫ: умца, умца, умца, йо
↑ -11 ↓

Риорита_гость 2015-04-22 11:55
А почему вы не сеете и пашете, а сидите в интернетах?
↑ -1 ↓

foma1 2015-04-22 11:57
По кочану.
↑ +4 ↓


Страницы: [1]