Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Берасці „Імёны свабоды”

6  Апреля 2015 г.  в 19:29, показов: 2443 : Разное: обо всём понемногу

Напалеон Орда, Тадэвуш Касцюшка, Усевалад Ігнатоўскі, Раман Скірмунт, Міхаіл Жызнеўскі, Мікола Селяшчук, Ніна Мацяш і гэтак далей. Расповяды пра лёс такіх людзей гучалі ў Берасці на прэзентацыі кнігі Уладзіміра Арлова ’’Імёны свабоды’’.

Уладзімір Арлоў прэзентаваў у Берасці „Імёны свабоды”

Сустрэча адбылася ў грамадска-культурніцкім цэнтры ’’Грунтоўня’’. Уладзімір Арлоў адзначыў, што гэта першая прэзентацыя кнігі ў рэгіёнах: - Такія сустрэчы з чытачамі даюць літаратару адчуванне сувязі з яго аўдыторыяй. Даюць разуменне не марнасці яго працы. Мы жывем цяпер у такой краіне, дзе ў многіх гарадах, значных гарадах – раённых цэнтрах, зачынілі апошнія кнігарні. Ёсць дзясяткі райцэнтраў у Беларусі, дзе нельга купіць кнігу.

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

У кнізе замацаваныя тры сотні партрэтаў выбітных беларусаў, якія змагаліся за свабоду краіны ў 18-20 стагоддзях. Гісторыі пра іх былі напісаныя на аснове вывучэння матэрыялаў і працы ў архівах.

Источник: Радыё Рацыя
РАДЫЁ РАЦЫЯ



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram