Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Мінск прадаюць аўтэнтычныя вышыванкі з Брэстчыны

9 5  Апреля 2015 г.  в 23:32, показов: 3151 : Праздники, события, мероприятия

Па дарозе ад ГЦ "Імпульс" да Дома мэблі між прадаўцамі касметыкі, вадзяных пісталетаў і самаробных шпакоўняў на цыратавай падсцілцы раскладзеныя вышыванкі. Раз на два тыдні народная майстрыха Сцяпанаўна прыязджае з Брэсцкага раёна ў Мінск прадаваць сваю вышыўку.

Фота: Ірына Арахоўская,

Фота: Ірына Арахоўская,
Фота: Ірына Арахоўская, "Наша Нiва"

"Я ўсё жыццё займаюся вышыўкай. Як пайшла ў першы клас, прынесла шматку [анучку - дыялектнае, НН] і вышываю,- кажа яна. - Настаўніца злавала, нават бацькоў выклікала. На мяне дачка крычыць: "Мама, адпачні!", а я толькі так і ўмею адпачываць".

Фота: Ірына Арахоўская,

Фота: Ірына Арахоўская,

Лепш за ўсё ў яе разыходзяцца ручнікі. "Людзі вельмі цікавяцца. За гэтыя выходныя я зарабіла тры мільёны", - сцвярджае Сцяпанаўна.

Арнаменты на вырабах Сцяпанаўны, падобна, не ёсць поўнай рэканструкцыяй узораў з пэўных рэгіёнаў. Так вышыўка на кашулях і ручніках падобная да "фэнтэзі" па матывах паўднёвых рэгіёнаў Беларусі, а таксама частак Польшчы, Расіі і Украіны.

Фота: Ірына Арахоўская,

Жаночая вышыванка ў Сцяпанаўны каштуе 630 тысяч, мужчынская - 850 тысяч. "Лён даражэе, набывай, дачка, зараз", - раіць яна.

Источник: Наша Ніва
Автор: Ірына Арахоўская



Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


_гость 2015-04-06 07:34
Прыгожыя!
↑ +23 ↓

он_гость 2015-04-06 08:49
вельми прыгожыя
↑ +3 ↓

вася_гость 2015-04-06 08:49
прыгожыя-прыгожыя
↑ +2 ↓

вымя_гость 2015-04-06 08:57
Дурак дураком любуется, а мулла — поминальной халвой.
↑ -13 ↓

Опубликован 2015-04-06 14:10, удалён модератором - Почему?
Опубликован 2015-04-05 23:50, удалён модератором - Почему?
Опубликован 2015-04-05 23:53, удалён модератором - Почему?
Опубликован 2015-04-05 23:42, удалён модератором - Почему?

Страницы: [1]