Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Алесь Краўцэвіч прэзентаваў у Берасці сваю новую кнігу

10 4  Апреля 2015 г.  в 09:38, показов: 2306 : Брест - культурная столица Беларуси

Алесь Краўцэвіч прэзентаваў у Берасці сваю новую кнігу з серыі гісторыя ВКЛ "Дуумвірат Альгерда і Кейстута". КЦ Грунтоўня ледзьве змясцла ўсіх ахвочых паснаёміцца з выбітным айчынным гісторыкам, прафесарам, сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў і аўтарам не адной гістарычнай працы.

Алесь Краўцэвіч прэзентаваў у Берасці сваю новую кнігу

Спадар Краўцэвіч прапанаваў слухачам беларускі погляд на гісторыю краіны 12-14 стагоддзяў. Паспрабаваў выправіць навуковыя недарэчнасці сваіх папярэднікаў, такіх як знакаміты Мікола Ермаловіч і іншыя. Паразважаў над роляй гісторыка і гісторыі ў грамадстве. 

Публіка, трэба адзначыць, падабралася надзвычай падрыхтаваная: амаль кожнае пытанне мела спасылкі на іншых даследчыкаў ці гістарычныя крыніцы. Актыўная дыскусія працягвалася амаль дзве гадзіны. Пагутарылі пра падыходы розных краін да фармавання гістарычных канцэпцый, прааналізавалі праўдзівасць крыніцаў, разгледзелі розныя прыклады інтэрпрытацый адных і тых жа гістарычных падзей.

Аўтар перакананы, што агульнай універсальнай гісторыі быць не можа, бо занадта па-рознаму народы могуць ацэньваць і ўспрымаць сваё агульнае мінулае. Таму фармаванне ўласных нацыянальных канцэпцый - справа натуральная і важная для выхавання грамадства. Адзінае, чаго варта пазбягаць, гэта перагібаў і фальсіфікацый гісторыі. 

Але беларусам да перагібаў яшчэ далёка. За гады незалежнасці навуковая супольнасць так і не навучылася даводзіць да шырокага кола, ў тым ліку і замежных спецыялістаў, тыя факты якія грунтоўна даказаныя і не выклікаюць сумневаў. Да прыкладу нашы суседзі - невялікая Летува мае два англамоўных перыядычных гістарычных часопіса. Утрая большая Беларусь - ніводнага. 

Ждите загрузки ссылки для показа изображений!

Але мяркуючы па багаццю і разнастайнасці гістарычных выданняў, што былі прэзентаваныя на сустрэчы, нагода для аптымізму ўсё ж маецца. Падыходы да беларускай гісторыі, рапрацаваныя ў суседніх сталіцах усё часцей успрымаюцца крытычна, а не са сляпым даверам. Пасталела новае пакаленне беларускіх гісторыкаў, якое ўжо ўзважвае гістарычныя падзеі з пункту гледжання беларускага народу і нашай дзяржавы. Як бачна, і цікавасць да такіх даследчых прац значная і ў сённяшняй моладзі ды студэнтаў, якія заўтра прыйдуць у айчынную навуку на больш цвёрды нацыянальны грунт.




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


вар_гость 2015-04-06 11:02
Главное шоб не брехал про историю.
↑ -4 ↓

Опубликован 2015-04-05 21:58, удалён модератором - Почему?
_гость 2015-04-05 21:49
Геніяльны навуковец і добры пісьменьнік: усе ягоныя кнігі чытаюцца на адным подыху.
↑ +8 ↓

Опубликован 2015-04-05 15:17, удалён модератором - Почему?
Дед Мазай_гость 2015-04-04 14:34
Кто знает, его книги есть где-нибудь в книжных магазинах.
↑ +6 ↓

_гость 2015-04-05 21:47
Обычно в "Искре" его труды бывают, когда выходят из печати.
↑ +5 ↓

Vik_гость 2015-04-04 14:37
В Бресте пока нету. Может поразвозят, раз приехали (он с издателем был). В Минске есть в академке, но, боюсь предположить, не актуально.
↑ +6 ↓

Пеця_гость 2015-04-04 14:31
Краўцэвіч файны навуковец. Па-болей бы такіх, не было б сорамна ўзяць у рукі школьныя падручнікі.
↑ +25 ↓

Глобус ВКЛ_гость 2015-04-04 14:07
Сектанты лбы не расшибли во время "презентации"?
↑ -33 ↓

Семен Горбунков_гость 2015-04-04 15:06
Вот Вы и Вам подобные наверняка все лбы порасшибали и задницы порвали,когда власти запретили эту презентацию в Пинске несколько дней назад.
↑ +21 ↓


Страницы: [1]