Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Памяці ахвяраў галадамору ў Брэсце

28  Ноября 2009 г.  в 20:38, показов: 1966

Памяці ахвяраў галадамору ў БрэсцеАўтар: Зміцер Кісель.

Паніхіда па ахвярам галадамору 1932-1933 гадоў ва Украіне адбылася а 11 гадзіне ў Свята-Мікалаеўскай царкве Берасця.

Некалькі хвілінаў званы падараваныя ў час прэзідэнства ва Украіне Леаніда Кучмы неслі траурнае гучанне, пасля чаго айцец Ігар адправіў паніхіду па ахвярам галадамору наўмысна зробленага бальшавікамі ва Украіне, што прывяло да смерці некалькі мільёнаў людзей. Распавядае адзін з удзельнікаў мерапрыемства, гісторык тэхнічнага універсітэту Берасця Віктар Місіюк:

- Адзначаюць сумную дату, дату галадамора 1932-1933 гадоў і хоць гэтая падзея, дзякуй Богу не кранулася ўсіх і нават усёй Украіны, а яе ўсходніх рэгіёнаў, але яна мае вельмі вялікае значэння для нацыянальнага жыцця, бо значна надламала сілы нацыі, эканамічныя галіны развіцця. Мы ўсе салідарныя, выказваем жаль і боль з тымі украінцамі, якіх гэтая бяда зачапіла. На паніхіду з'ехалася некалькі дзесяткаў прадстаўнікоў рэгіёнаў.

Прадстаўніцтва украінскай грамады Берасця заклікала ўсіх неабыякавых людзей з захадам сонца запаліць свечы ў сваіх хатах.




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram