Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Для падтрымкі французскай мовы ў Брэсце

26  Ноября 2009 г.  в 16:26, показов: 2148


Для падтрымкі французскай мовы ў БрэсцеАўтар: Зміцер Кісель.

Каб падтрымаць французскую мову і актывізаваць яе вывучэнне ў Берасці на базе абласной бібліятэкі імя Горкага распачаўся конкурс для франкамоўных маладых жыхароў.

Акрамя падтрымкі арганізатары імкнуцца пазнаёміць з такой з'явай у франкамоўнай культуры як коміксы і даць навучэнцам магчымасць прадэманстраваць свае веды і цікавасць да Францыі. У конкурсе могуць удзельнічаць школьнікі і студэнты ад 15 да 22 гадоў. Таксама дапушчаецца індывідуальны і камандны ўдзел. Акрамя конкурсу арганізатары адкрылі выставу коміксаў, адзначае каардынатар мерапрыемстваў Міхальчук Тамара Мікалаеўна:

- У бібліятэцы з учорашняга дня адкрылася выстава плакатаў - франкамоўныя коміксы. Гэтая выстава будзе ў нас дзейнічаць некалькі месяцаў. Пазнаёміцца з ёй могуць як удзельнікі конкурсу, так і любыя іншыя чытачы. Мы запрашаем усіх жадаючых да ўдзелу.

Удзел у конкурсе магчыма ўзяць да 14 снежня, звярнуўшыся за інфармацыяй у Берасцейскую абласную бібліятэку імя Горкага.

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/sotsyum/22024.html




Система Orphus


Комментарии на сайте отключены.
Это вынужденная мера для защиты пользователей
Хотите нам что-то сообщить? Пишите в телеграм, это анонимно и легко, или в контакты