Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Бацькоўскі дзень у Брэсце

26  Ноября 2009 г.  в 16:18, показов: 2305


Бацькоўскі дзень у БрэсцеАўтар: Зміцер Кісель.

У рамках праекта «Дзеці - бацькі - бібліятэка: крокі насустрач» у Берасці пройдзе чарговы "Бацькоўскі дзень".

Мерапрыемства зладзіць 27 лістапада аддзел дзіцячай бібліятэкі Берасця. Будуць абмяркоўвацца пытанні выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Удзел возмуць вядучыя псіхолагі і настаўнікі горада над Бугам. Такі дзень ужо стаў традыцыйным, зазначае Ларыса Эдуардаўна Верамчук:

- Робім усе намаганні, каб праводзіць вось такія мерапрыемствы ў першай палове года і другой. У першай, бо ж Вы мусіць ведаеце, што ў траўні мы адзначаем дзень сям'і і вось тады мы таксама праводзім бацькоўскі дзень. Другі раз у годзе мы праводзім недзе ў лістападзе-снежні і таксама намагаемся зрабіць мерапрыемства ў гонар такой падзеі як Сусветны дзень дзіця, ён адзначаецца прыкладна 20 снежня.

Арганізатары прызнаюць таксама і свае памылкі, недапрацоўкі ў адсутнасці добрай інфармацыйнай кампаніі, што значна зніжае колькасць удзельнікаў.

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/zdarenni/22026.html




Система Orphus


Комментарии на сайте отключены.
Это вынужденная мера для защиты пользователей