Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Польская мова ў Брэсце карыстаецца вялікім попытам

26  Ноября 2009 г.  в 16:14, показов: 2368


Польская мова ў Брэсце карыстаецца вялікім попытамАўтар: Зміцер Кісель.

Выстава ў гонар 145-годдзя выбітнага польскага пісьменніка-класіка Стэфана Жерамскага сведак таго, што польская мова ў Берасці займае лідыруючае месца, адзначаюць у аддзеле літаратуры на замежных мовах, што ў абласной бібліятэцы Максіма Горкага.

Кіраўнік аддзелу замежных моваў і літаратуры Міхальчук Тамара Мікалаеўна лічыць, што польская мова карыстаецца такім попытам не толькі з-за месцазнаходжання Берасця, але і з-за цікавасці, якую яна выклікае ў момант свайго гучання і напісання. У сувязі з тым, што кола чытачоў усяго польскага вельмі вялікае і пачала сваю працу выстава „Zywa legenda Stefan Zeromski”:

- Мы звязаныя з Польшчаю, нашыя карані, гісторыя, традыцыі. Мы маем шмат агульнага, да і шмат прадстаўнікоў польскай нацыянальнасці пражывае ў нашым рэгіёне. Шмат і звычайных чытачоў, якія цікавяцца польскай мовай і не толькі мовай, але і літаратураю, бяруць розныя часопісы чытаць. У Берасці ж дзейнічае і факультэт польскай філалогіі, таму кола багатае.

Польскамоўны блок па сваіх чытачах і матэрыялу саступае хіба толькі англійскамоўнаму.

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/zdarenni/22027.html




Система Orphus