Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

У Бярозе працягваюцца свінныя справы

20  Февраля 2015 г.  в 21:51 : Брестская область

Бярозаўскія ўлады вырашылі пакараць жыхароў мястэчка Малеч Мікалая Палейку і Ганну Дакучыц. Яны набылі свіней пасля выхаду Пастановы Савета міністраў ад 14 лістапада 2014года. У пастанове сказана, што санітарная зона ад дзяржаўных свінафермаў можа быць скарочана да паўкіламетра, а іх веска знаходзіцца больш за кіламетр ад фермы.

У Бярозе працягваюцца свінныя справы

Тым не менш раённай ветэрынарнай службай былі складзены пратаколы, кажа Мікалай Палейка:

- Яны ўжо прывыклі, прыедуць, напалохаюць якую-небудзь старую бабулю. Прыехаў Белавежкін са сваёй світай і кажа: вы парушылі пастанову 878-ю 2013 года (пастанова Бярозаўскага райвыканкама), вас чакае штаф столькі і столькі базавых велічыняў, мы будзем складаць пратаколы. А я адразу сказаў, што нічога падпісваць не буду.

Дэпутат Першамайскага сельскага савета Валер Білібуха абураецца дзеяннямі раённай улады. Якая публічна прызнала памылковасць складання пратаколаў, тым не менш каральных функцый не спыніла:

- На сходзе 4 лютага, калі задалі пытанне пра незаконнае складанне пратаколаў мясцовым чыноўнікам, яны адказалі, што ўсе людзі могуць памыляцца. А людзей усё роўна прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці, выклікаюць у райвыканкам на разбіральніцтва.

Разбіральніцтва справы пенсіянера Мікалая Палейкі перанеслі на іншы час пасля таго, як з ім зайшлі на камісію сведкі і ён паведаміў, што будзе весці дыктафонны запіс.

У Бярозе працягваюцца свінныя справы

Паводле слоў актывіста кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава, камісія паступіла не этычна і незаконна:

-Не этычна таму, што грамадзянін сталага узросту прыйшоў замест жонкі, якая, як гіпертонік, хварэе і ледзьве ходзіць нават па хаце. А з яго запатрабавалі даверанасць ад жонкі і спраўку аб яе хваробе.Афіцыйная прычына неразгляду нібыта ў тым, што пратакол складзены на жонку Палейкі і свінка у сарае не сямейная маемасць, а муж - асоба старонняя.

Не законна таму, што грамадзянін мае права на дыктафонны запіс паседжання. Накануне, на сходзе у в.Малеч службовая асоба казала, што пратаколы былі састаўлены памылкова. Есць гэты запіс.А што яна скажа на камісіі? Можа зноў “памылкова” абвінаваціць.

Запіс даваў магчымасць гэта адсочыць. У любым выпадку з доказамі прынятага рашення можна пагадзіцца, а можна і аспрэчыць. Не вядома і тое, што пасля паседжання будзе у пратаколе камісіі. Камісія паказала, што яна баіцца запіса. Дарэчы гэта не першае паседжанне, на якім забаронена весці дыктафонны запіс.

Дакучыц Г. атрымала папярэджанне. Паглядзім, як будзе вырашана справа сям’і Палейкаў, бо незаконнае складанне пратакола абскарджана у Бярозаўскай пракуратуры”.

Валянцін Лазарэнкаў – актывіст кампаніі Гавары праўду.