Дзесяць дзетак нарадзілася ў першы дзень 2015 года

5  Января 2015 г.  в 18:29 : Медицина, здоровье

Дзесяць дзетак нарадзілася ў першы дзень 2015 годаПа родаваму аддзяленню Брэсцкага абластнога радзільнага дома крык першага нованароджаннага раздаўся 1 студзеня роўна ў чатыры гадзіны. На свет з’явіўся хлопчык вагой 3 кілаграмы 580 грамаў.

Маленькі Ігнат, менавіта так вырашылі назваць першанца бацькі, не дазволіў сваёй маці сустрэць Новы год за святочным сталом.
 
 Аднак аб гэтым ніхто не шкадуе. Наадварот уся сям’я бязмежна шчаслівая і нараджэнне дзіцяці менавіта ў Новы год лічаць самым вялікім падарункам у жыцці.