Культурны цэнтр "Грунтоўня" распачаў цыкл творчых сустрэчаў

7  Декабря 2014 г.  в 01:33 : Музыка, кино, музеи, выставки

Нядаўна створаны ў Берасці культурны цэнтр "Грунтоўня" распачаў цыкл перадкалядных творчых сустрэчаў. Майстар-класы па народным танцам, вырабу калядных масак, традыцыйнага святочнага аздаблення з саломкі, выцінанкі будуць адбывацца рэгулярна на працягу ўсяго месяцу. А па выніку арганізатары абяцаюць зладзіць святочную калядную імпрэзу.

Культурны цэнтр "Грунтоўня" распачаў цыкл творчых сустрэчаў

За афішай творчых сустрэчаў можна сачыць на адмысловай старонцы ў сацыяльных сетках.

Культурны цэнтр "Грунтоўня" распачаў цыкл творчых сустрэчаў Культурны цэнтр "Грунтоўня" распачаў цыкл творчых сустрэчаў

У гэты чацвер у "Грунтоўні" ужо адбыўся першы танцавальны майстар-клас, на якім усе ахвочыя змаглі развучыць "Жураўля", "Кракавяк", "Падыспань", даведацца пра традыцыйныя беларускія інструманты і паслухаць сапраўдную жалейку.
 
Культурны цэнтр "Грунтоўня" распачаў цыкл творчых сустрэчаў

Сярод бліжэйшых планаў аматараў традыцыйна культуры - майстэрня па вырабу калядных масак, што адбудзецца ўжо на гэтых выходных.
 
Культурны цэнтр "Грунтоўня" распачаў цыкл творчых сустрэчаў

Нагадаем, культурны цэнтр Грунтоўня пачаў стварацца літаральна месяц таму, сіламі грамадска ініцыятывы "Грунт", якая з нядаўняга часу зарэгістравалася як культурна-асветніцкая установа. За плячыма актывістаў ужо не адзін вядомы берасцейцам культурны праект, шмат паспяховых мерапрыемстваў. Сярод найбольш вядомых можна назваць серыю этна-вечарынаў Зюзя-club, грамадскую кампанію "Берасце старадаўняе", экскурсіі і вандроўкі для моладзі з нагоды юбілеяў значных гістарычных падзеяў і шмат іншага.