Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Мяса ёсць, а дзе дакументы на мяса?

2  Декабря 2014 г.  в 14:48 : Брестская область

Мяса ёсць, а дзе дакументы на мяса?Напрыканцы лістапада на “алімпійцы” супрацоўнікі Івацэвіцкага РАУС і падраздзяленняў Брэсцкага УУС спынілі непадалёку ад пасёлка Зялёны Бор аўтамабіль “Мерседэс” з паўпрычэпам, у якім знаходзіліся тушы гавядзіны агульнай вагою болей за тры тоны. Суправаджальных і ветэрынарных дакументаў на прадукцыю ў 65-гадовага вадзіцеля, жыхара Віцебска, не мелася.

Як высветлілі праваахоўныя органы, гэты тавар належаў 19-гадоваму нідзе не працуючаму жыхару Віцебска, які патлумачыў, што ўсю прадукцыю планаваў… ужыць самастойна, але ёсць высновы лічыць што гэта не так: планавалася перавезці яе ў Расійскую Федэрацыю для далейшай рэалізацыі.

Як вынік, тушы гавядзіны на суму 219 мільёнаў рублёў канфіскаваны, аўтамабіль коштам 215 мільёнаў рублёў адабраны да рашэння суда. У адносінах да ўласніка складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 1.1 артыкула 12.7 КоАП “Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”.

Источник: Івацэвіцкі веснік
Автор: Сяргей КОЦІК