Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэст мусіць быць цэнтрам, а не мяжою з Еўропай

12  Ноября 2009 г.  в 14:08, показов: 2228


Брэст мусіць быць цэнтрам, а не мяжою з ЕўропайАўтар: Зміцер Кісель

Дэлегаты з Брэсту на Еўрапейскі форум, які распачнецца ў суботу, хочуць паказаць перспектывы для горада над Бугам у выпадку дальнейшага пацяплення стасункаў паміж Еўропаю і Беларуссю.

У суботу ў Менску пачнецца Еўрапейскі форум, на яго прадстаўлены амаль усе дэлегаты з гарадоў Беларусі, Брэст не стаў выключэннем, гарадскія грамадскія актывісты прынялі актыўную ролю па вылучэнні сваіх дэлегатаў, якія ў свой час абяцаюць актыўнічаць на форуме, адзначае старшыня ПБНФ Берасця Віктар Клімус:

- Наша асноўная мэта - сцвердзіць праеўрапейскі выбар знешняй палітыкі Беларусі. Прыарытэты развіцця накірунку ў бок Еўропы. Для Брэста гэта вельмі значная тэма. Асабіста я спадзяюся, што гэты форум аб'яднае правыя, праеўрапейскія сілы.

Як насамрэч адзначыцца берасцейская дэлегацыя на Еўрафоруме стане вядома па выніку форума.

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/elections/21475.html




Система Orphus


Комментарии на сайте отключены.
Это вынужденная мера для защиты пользователей
Хотите нам что-то сообщить? Пишите в телеграм, это анонимно и легко, или в контакты