Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Кіраўніцтва вобласці віншуе рабонікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Берасцейшчыны з прафесійным святам

11  Ноября 2009 г.  в 14:14, показов: 2415 : Праздники, события, мероприятия

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Берасцейшчыны!

Ад імя абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Беларусь заўсёды была слаўная сваёй вёскай. Якраз вёска зрабіла наш народ працавітым, цярплівым, упартым, гаспадарлівым. Гэтыя якасці дапамаглі нам пераадолець крызісныя з’явы пачатку 90-х гадоў. Мы ўпэўнены, што яны дапамогуць нам справіцца і з тымі нечаканасцямі, якія прынёс цяперашні год.

Аграпрамысловы комплекс Брэсцкай вобласці сёння актыўна развіваецца, з’яўляючыся у пэўнай ступені люстэркам пазітыўных зменаў, якія характэрны ў цэлым беларускаму грамадству.

Адраджэнне вёскі стала рэальнасцю дзякуючы гаспадарскім адносінам да зямлі, якія з’яўляюцца адной з вызначальных характарыстык сучаснай эканамічнай палітыкі кіраўніцтва Беларусі. Час паказаў правільнасць абранага намі шляху, які зрабіў магчымым не толькі забеспячэнне харчовай небяспекі краіны, але і стварэнне прыстойных умоў жыцця працаўнікам вёскі.

Шаноўныя працаўнікі аграрнай сферы! У дзень прафесійнага свята прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту і выніковасці вашай нялёгкай дзейнасці!

Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
 




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram