Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Баранчык: мы краіны Еўропы

6  Ноября 2009 г.  в 16:21, показов: 2929

Баранчык: мы краіны ЕўропыПрацягваецца другі дзень візіту Лукашэнкі ва Украіну. Сёння кіраўнікі Беларусі і Украіны наведваюць вобласці, ахопленыя эпідэміяй грыпу. Гэтыя і іншыя тэмы ў гутарцы з генеральным консулам Украіны ў Брэсце Іванам Баранчыкам закранаў наш карэспандэнт Зміцер Кісель.

З.К.: Апошні год назіраецца моцнае пацяпленне паміж Беларуссю і Украінаю пачалі паўставаць тэорыі, што гэта ідзе стварэнне сумеснага блоку супрацьвагі Расіі

Консул: Я хацеў бы на гэта адказаць наступнае, што паміж Украінаю і Беларуссю, паміж нашымі народамі заўжды былі цёплыя адносіны. Трэба адзначыць, што мы маем даволі добрыя поспехі ў эканамічных стасунках, трэба нагадаць і лічбу нашага тавараабарота - больш за 5 млрд. даляраў за мінулы год. Вынікала шмат пытанняў, якія трэба было больш грунтоўна абгаварыць, недзе прыняць рашэнне. Вельмі прыемна, што ўжо за год былі тры сустрэчы нашых прэзідэнтаў. Учора і сёння працягваецца візіт Аляксандра Лукашэнкі да нас ва Украіну. Што гэта дасць? Вырашыцца вельмі шмат пытанняў, якія мусяць вырашацца на найвышэйшых сустрэчах, на сустрэчах прэзідэнтаў. Вырашылі ўсё ж пытанне з мяжою, яно ўжо даўно было адным з важных. Падпішуцца дамовы і дэкларацыі консульскіх пытанняў, гэта значыць, каб нашыя грамадзяне маглі знаходзіцца ў нашых краінах без рэгістрацыі 30 дзён. Шмат вырашаецца пытанняў эканамічных, вядома што ўжо абгаварылі і заключылі дамовы паміж сабою рэгіёны, якія будуць разам працаваць. Актывізуецца праца і памежных месцаў.
Я б хацеў падкрэсліць, што пацяпленне ў нашых адносінах, абнаўленне іх не можа быць накіравана ў піку нейкай іншай дзяржаве, гэта вельмі кепскі падыход. Гэта нашыя двухбаковыя адносіны, прэзідэнты нашых краін лічаць, што гэта так патрэбна.

З.К.: Мо Вы пагадзіцеся з такім меркаваннем, што Беларусь і Украіна сумесна будуць рабіць крокі да ЕС, а мо ўжо іх і робяць?

Консул: Адназначна, што Беларусь і Украіна гэта краіны Еўропы. Калі казаць пра цэнтр Еўропы, то быццам бы Беларусь надала сябе такі статус, але і Украіна таксама лічыць сябе цэнтрам Еўропы. Але гэта не так значна, значна тое, што мы сапраўдныя краіны Еўропы. Мы не павінны стаяць у старонцы, калі ў Еўропе адбываюцца працэсы аб'яднання. Мы, Украіна стараецца наколькі мажліва спрыяць добрым адносінам паміж ЕС і Беларуссю.

З.К.: Ці павінна Польшча дапамагаць, піярыць і лабіраваць інтарэсы Украіны і Беларусі ў ЕС? Калі так, то ці дастаткова добра гэта робіць. Калі не, то ці ў змозе нашы краіны самастойна ісці у ЕС?

Консул: Польшча - краіна суседка наша, як Украіны, так і Беларусі. Паміж Украінаю і Польшчаю звычайна добрыя адносіны і мы кажам аб тым, што Польшча спрыяе Украіне, дапамагае значна нашай дзяржаве ў шляху да Еўропы. Зразумела, што наладжваюцца адносіны паміж Беларуссю і Польшчаю, яны былі даволі цяжкія ў свой час, але ў апошнія моманты я заўважаю, што яны значна пацяплелі. Безумоўна, калі тры краіна аб'яднаюцца ў гэтым плане і Польшча якае ўжо мае даволі вялікі вопыт, якая ёсць сябрам ЕС, то для нашых краін вельмі важна каб яна падтрымлівала. Украіна вельмі удзячліва Польшчы, якая як правадыр для нас. Польшча, як і Украіна выступае за членства Беларусі ў Радзе Еўропы і гэта вельмі важна. Не трэба сёння адмяжоўвацца, адкалывацца, трэба быць разам.

З.К.: Тэма нумар адзін зараз ва Украіне - эпідэмія свінога грыпу, наколькі гэта паніка, а наколькі палітычная гульня?

Консул: Пачнем з таго, што грып вялікі нажаль праходзіць штогод, як і ў нас ва Украіне, так і ва ўсіх астатніх краінах свету. Але справа іншая ў гэтым годзе, бо прыйшоў яшчэ адзін від грыпу - каліфарнійскі ці як яго ўжо назвалі "парасячы". Зразумела ў нас прынятыя надзвычайныя меры бяспекі і барацьбы з ім. Ці ёсць у гэтым палітыка? Кожны глядзіць па-свойму, справа ў тым, што ва Украіне 17 студзеня 2010 года пройдуць выбары прэзідэнта. Такім чынам, сёння можна разглядаць любыя выступы ці ўладаў ці апазіцыі як магчымасць для піяру. Але ў цэлым улада зараз вельмі сур'ёзна занялася гэтым пытаннем, бо заходнія рэгіёны нашай краіны грып вельмі моцна "пабіў". У выніку патрэбных мераў усё ўзята пад кантроль і ідзе нармальна. Справа яшчэ і ў тым, што ў нас гэтаму надаюць вялікую агласку і таму розныя думкі, пытанні. У іншых жа краінах менш звяртаюць на гэта ўвагі з боку агласкі, але ж эпідэмія на такім узроўні, што ва Украіне. Вялікіх праблемаў як кажуць ці мо нехта сябе ўяўляе там няма.

З.К.: Чым Вы лечыцеся ад прастуды і якія сродкі выкарыстоўваліся ў Вашай сям'і, калі не таямніца?

Консул: Па-першае ў такі перыяд трэба прымаць як мага больш вітамінаў, каб арганізм чалавека мог супрацьстаяць, змагацца з вірусамі. У мяне ўсё традыцыйнае, нічога новага я не скажу: гарачыя напоі, настойкі на травах, цыбуля і той жа часнок. Але ж ёсць і медычныя прафілактыкі. Прыслухоўваемся да лекараў і стараемся не захварэць.

З генеральным консулам Украіны ў Брэсце Іванам Баранчыка гутарыў Зміцер Кісель.

Іван Іванавіч Баранчык нарадзіўся 1 лютага 1951 года ў вёсцы Чорнагалава, што ў Закарпацці. Кандыдат эканамічных навук, дыпламатычны ранг: надзвычайны ўпаўнаважаны прадстаўнік. З 1998 па 2002 год народны дэпутат Украіны ІІІ-га склікання, абраны за спіскамі Блоку Сацыялістычнай партыі Украіны і Сялянскай партыі.

Фота: "Вечерний Брест"

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/palityka/21295.html




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram