Новабудоўля пад выглядам рэканструкцыі. У цэнтры Берасця на вачах яго жыхароў знішчаюцца будынкі, прызнаныя гістарычна-культурнай каштоўнасцю.
Дамы 43 і 45 на вуліцы Савецкай пабудаваныя яшчэ да той самай савецкай эпохі, у канцы ХІХ – на пачатку ХХ стагоддзя. Чатыры гады таму мясцовыя ўлады выселілі іх жыхароў. Маўляў, дзяржаўная патрэба.