Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэст: ''Восеньскія сустрэчы гітарыстаў''

29  Октября 2009 г.  в 17:22, показов: 2154


Брэст: Аўтар: Зміцер Кісель.

Другі фестываль "Восеньскія сустрэчы гітарыстаў" у горадзе над Бугам пачнецца сёння канцэртам лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, спецыяльных гасцёў з Варшавы Анджэя Алівінскага і Рафала Гжонка.

Акрамя замежных прадстаўнікоў выступяць лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Беларусі. Канцэрт пройдзе з удзелам сімфанічнага аркестра Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Кіраўнік гарадскога гітарнага таварыства, адзін з арганізатараў фестывалю Куфко Эдуард Уладзіслававіч адзначае вялікае зацікаўленне берасцейцаў да мерапрыемства:

- Што датычна глабальных мэтаў, то гэта папулірызацыя класічнай гітары. Усё ж наш фестываль мае не мясцовыя маштабы, а вельмі сур'ёзны узровень. Усе гэтыя тры дня фестывалю вельмі насычаныя мерапрыемствамі і мы чакаем вялікай зацікаўленасці ад публікі. Хацелася б адзначыць, што яшчэ за некалькі месяцаў да адкрыцця, жыхары Берасця ўжо тэлефанавалі і распытвалі, калі будзе, як будзе.

Казаць пра закрыццё яшчэ рана, але хацелася б адзначыць, што яно пройдзе пад рытуальныя танцы вады і вогнішча, джазавую музыку.

Калі казаць аб гісторыі, то здавалася б, што мерапрыемства якое адбываецца другі раз мусіць мець даволі сціплую гісторыю, але "Восеньскія сустрэчы гітарыстаў" выключэнне, бо яго гісторыя павязаная з Берасцейскім гарадскім гітарным таварыствам і пачынаецца яна з часоў, калі ім кіраваў Андрэй Маркавіч Русін. Можна адзначыць, што фестывалю далі жыццё шматлікія канцэрты, імпрэзы ў якіх і нараджалася ідэя, кажа Эдуард Куфко:

- На базе таварыства адбывалася шмат цікавых, добрых з высокім узроўнем майстэрства канцэртаў, сустрэчаў. Зразумела, што да нас ехалі і едуць не толькі з гарадоў Беларусі, але і з усёй Еўропы і нават Амерыкі. З кожным такім мерапрыемствам і нараджалася ідэя нашага фестывалю.

Арганізатары упэўненыя, што фестываль з кожным годам будзе мадэрнізірвацца ў зусім недалёкай будучыні стане адметнасцю як мінімум горада над Бугам.

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/kultura/20987.html




Система Orphus


Комментарии на сайте отключены.
Это вынужденная мера для защиты пользователей
Хотите нам что-то сообщить? Пишите в телеграм, это анонимно и легко, или в контакты