Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Палеска-Падляшскае вяселле ў Брэсце

1 27  Октября 2009 г.  в 17:07, показов: 2884


Палеска-Падляшскае вяселле ў БрэсцеАўтар: Зміцер Кісель.

Брэсцкі абласны грамадска-культурніцкі цэнтр рыхтуецца на 7 лістапада да вялікага канцэрта аўтэнтычнага фальклору "Палеска-Падляшскае вяселле" у якім удзел возьмуць прадстаўнікі творчых калектываў з Драгічынскага, Пінскага раёнаў, а таксама з Бельску.

Прадстаўнік адміністрацыі грамадска-культурнага цэнтра Ларыса Быцко зазначае на гістарычныя каштоўнасці дадзенага свята, што гэта рэальная магчымасць пабачыць традыцыйнае вяселле ў палескай вёсцы. Канцэрт распачнецца а 18.00 гадзіне ў залі ГКЦ:

- Мы плануем правесці такі канцэрт аўтэнтычнага фальклору. Праводзім яго першы раз у Брэсце. Мы вельмі баімся, бо думаем, што яшчэ не маем спецыяльна падрыхтаванай такой публікі, якая б захаплялася б сваімі традыцыямі. Можна нават сказаць сваім мінулым, гісторыяй сваіх бацькоў, дзядоў. Але ж разам з тым збіраемся ладзіць такое сумеснае вяселле.

Падрыхтоўка ідзе не толькі ў пэўных цяжкасцях фізічных, арганізацыйных, але і выклікае шмат хвалявання, бо ініцыятары свята хочуць паказаць усю прыгажосць традыцыі і не памыліцца, што вельмі лёгка.

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/kultura/20891.html




Система Orphus


Комментарии на сайте отключены.
Это вынужденная мера для защиты пользователей