Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

З помніка 1000-годдзю Брэста знялі на пераплаўку ўсе восем тэкставых табліц, на якіх не хапала літары “ў”

2 20  Октября 2009 г.  в 18:21, показов: 2232

Нагадаем, што помнік адкрылі 28 ліпеня бягучага года за 10 гадоў да фактычнага 1000-годдзя горада. Адразу выявіліся 70 выпадкаў нескарачэння “у” ў беларускамоўных тэкстах і яшчэ да 15 лексічных, факталагічных і стылістычных памылак. Чыноўнікі аблвыканкама паабяцалі паправіць сітуацыю да 10 жніўня. Да “працы над памылкамі” прыцягнулі нават Акадэмію навук Рэспублікі Беларусь. Цяпер вось, верагодна, праца перайшла ў практычную фазу.

У польскай і нямецкай мове таксама ёсць пазарадковыя знакі, так званыя “дыякрытыкі”. Наш карэспандэнт апытаў польскіх і нямецкіх знаёмых на прадмет магчымай рэакцыі людзей у іхнім горадзе на сітуацыю, аналагічную брэсцкай.

Анджэй, настаўнік:
– Калі б, скажам, у польскім тэксце на помніку ў літары “а” не было “хвосціка” – гэта неахайнасць скандальная.

Вось самыя характэрныя адказы, што было б, каб на нямецкім помніку не было “ўмлаўтаў”.

Юлія:
– Нядбайнасць у такой сітуацыі гэта ня надта добра.

Герд:
– Натуральна, быў бы скандал! Але было б важна, гэта зроблена наўмысна ці гэта проста тэхнічны брак.

Астрыд:
– Нямецкую мову нельга ўявіць без умлаўтаў. Альбо гэты помнік быў бы нейкаму кампутарнаму прыдурку, бо ў кампутарнай мове шмат што скарачаецца, альбо… У школе я заўсёды залічваю вучням такія выпадкі як граматычныя памылкі.
 

З помніка 1000-годдзю Брэста знялі на пераплаўку ўсе восем тэкставых табліц, на якіх не хапала літары “ў” 

Источник информации: http://regionby.org




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


Администратор 2009-10-22 19:27
Хороший вопрос. Мне кажется - за счет нас с вами.
↑ +1 ↓

Татка 2009-10-22 13:01
За чей счет будет переплавка табличек, за счет налогоплптельщиков или за счет БЕЗДАРЕЙ, которые оформляли, отливали, принимали, и усанавливали памятник  :ups:
↑ +1 ↓


Страницы: [1]