Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Футбольные фанаты, мешающие матчу, задержаны в Ивацевичах

4  Июня 2014 г.  в 11:06, показов: 3580 : Криминал, происшествия


Футбольные фанаты, мешающие матчу, задержаны в ИвацевичахУ адзін з нядаўніх выхадных дзён на стадыёне “Юнацтва” ў Івацэвічах праходзіў матч першынства Брэсцкай вобласці па футболе паміж ФК “СДЮШАР-Івацэвічы” і ФК “Ганцавічы”. Гульня выклікала значны інтарэс, сабралася нямала балельшчыкаў. 

Але гэтую гульню азмрочылі факты непрыгожых паводзінаў некаторых з балельшчыкаў. Так, адзін з такіх фанатаў, жыхар Івацэвічаў, выкрыкваў так званыя “речевки”, выкарыстоўваючы ненарматыўную лексіку. Ён быў затрыманы, у адносінах да яго складзены пратакол за дробнае хуліганства. Другі балельшчык запаліў файер, узнікла задымленне, што паўплывала на ход гульні. У адносінах і да гэтага гора-балельшчыка складзены пратакол.

Дарэчы, фанацкі рух у Беларусі ўсё больш і больш набірае абароты. Мы ў свой час расказвалі пра затрыманне групы юных балельшчыкаў з Івацэвічаў (каля 20 чалавек), калі па прычыне задзірлівасці некаторых з іх узнікла бойка ў электрацягніку. Падобныя сутычкі здараліся і ў бягучым годзе…

Многія нашы грамадзяне накіроўваюцца ў Брэст, Мінск, дзе праводзяцца міжнародныя гульні, якія праходзяць на зусім іншым узроўні. Дык вось: нашы грамадзяне трапляюць у складаныя сітуацыі, бо не ведаюць элементарных правіл паводзін падчас знаходжання на спартыўных аб’ектах.

Якія гэта правілы? Нагадаю: пропуск балельшчыкаў на трыбуны ажыццяўляецца толькі праз устаноўленыя ўваходы на аб’ект. У мэтах забеспячэння грамадскага парадку і бяспекі грамадзян на ўваходах кожны балельшчык падвяргаецца персанальнаму догляду.

Памятайце: балельшчыкам забараняецца знаходзіцца на стадыёне ў стане алкагольнага ап’янення, здзяйсняць правакацыйныя дзеянні ў адрас іншых балельшчыкаў, спартсменаў, праяўляць экстрэмізм і расізм, выкарыстоўваць правакацыйныя сцягі, банэры і іншую атрыбутыку. Забараняецца праносіць халодную, вогнестрэльную, газавую і іншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, піратэхнічныя і дымавыя сродкі і любыя іншыя прадметы, якія могуць нанесці шкоду грамадзянам і спартыўнаму аб’екту. Забараняецца праносіць алкагольныя вырабы і піва ў любым посудзе і іншыя напоі ў шкляным закрытым посудзе; курыць на трыбунах і ў іншых неўстаноўленых месцах.

Захаванне ўстаноўленых правіл паводзін на стадыёне – залог забеспячэння грамадскага парадку і вашай персанальнай бяспекі.

Ларыса КОЛБІК, намеснік начальніка Івацэвіцкага РАУС
УВД Брестского облисполкома