В Пружанах Мухавец чистят от сорняков с помощью гербицида

28  Мая 2014 г.  в 14:54 : Стихия, природа, животные

Пружаны размешчаны ля вытокаў Мухаўца. Рэчка арганічна ўпісваецца ў рысы горада. Але асноўная праблема ў тым, што рэчышча ў гарадской зоне штогод зарастае пустазеллем і псуе знешні выгляд. Каб не дапусціць гэтага, у мінулую пятніцу расліннасць, якая знаходзіцца ў рэчышчы ракі, сіламі работнікаў ДУВП «Пружанскае ПМС» апрацавана гербіцыдам тыпу раўндап.

IMG_0894

Гербіцыд пранікае ўнутр расліны праз поры і вусцейкі і падаўляе спецыяльны фермент. У выніку гэтага разбураюцца хларапласты, прыгнятаецца працэс фотасінтэзу і дыханне раслін, запавольваецца іх рост, лісце жаўцее і адмірае. Звычайна пустазелле гіне праз 10 дзён пасля апрацоўкі.

Як паведаміў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Б.С.Андрушка, такія прэпараты пры ўмове правільнага прымянення не нясуць небяспекі навакольнаму асяроддзю. У выпадку пападання ў вадаём яны хутка звязваюцца з доннымі адкладаннямі і воднымі суспензіямі.

Па словах дырэктара ДУВП «Пружанскае ПМС» А.А.Шахновіча, гербіцыды ўжо прымяняліся для знішчэння пустазелля ў рэчышчы Ясельды і не прынеслі якой-небудзь шкоды навакольнай прыродзе.

Мікола АРХУЦІК, Раённыя будні