Таямніцы старадаўняга Берасця

30  Апреля 2014 г.  в 23:12 : История города Бреста

28 красавіка ў канферэнц-зале Зімовага саду БрДУ адбылася прэзентацыя карцін-рэканструкцый Анастасіі Фяцісавай. Удзельнікі змаглі акунуцца ў атмасферу старога Берасця і пазнаёміцца з унікальным абліччам гораду, якое, на жаль, не захавалася да нашых дзён. Кожны ахвочы меў магчымасць атрымаць адмысловыя наборы паштовак з выявамі яе карцін, а таксама ўзяць аўтограф ці задаць пытанне выбітнай мастачцы.

Таямніцы старадаўняга Берасця

Працы Анастасіі Фяцісавай - найбольш грунтоўная і якасная візуалізацыя берасця перыяду 16 - 18 стагоддзяў. З Берасця, адкуль яна родам, пачаўся творчы шлях і ўласнае стылістычнае вызначэнне мастачкі. Зараз сп. Фяцісава спецыялізуецца на партрэтах гарадоў, шмат вандруе і вядзе актыўную выставачную дзейнасць, у асноўным за межамі Беларусі. 

Насычаная творчая дзейнасць адцягнула ўвагу мастачкі ад берасцейскай тэматыкі. Шматлікія працы з серыі пра родны горад не выстаўляліся і не публікаваліся больш за 10 гадоў, а некаторыя - і наогул ніколі не былі прадстаўленыя шырокай аўдыторыі. Гэтым годам выпала нагода крыху выправіць гэтую сітуацыю: ў межах грамадскай кампаніі "Берасце старадаўняе" надрукаваны наклад набору паштовак з пятнаццаццю выявамі карцін, а сама Анастасія Фяцісава змагла прэзентаваць сваю творчасць усім зацікаўленым берасцейцам. Плануецца выкарыстанне мастацкіх рэканструкцый гораду і на іншых інфармацыйных носьбітах. 

Спадзяемся, што гэтая частка гарадской спадчыны будзе цікавая і дасяжная ўсім берасцейцам.

Таямніцы старадаўняга Берасця
 
Таямніцы старадаўняга Берасця
 
Таямніцы старадаўняга Берасця
 
Таямніцы старадаўняга Берасця
 
Таямніцы старадаўняга Берасця
 
Быў горад. Карціна-рэканструкцыя Анастасіі Фяцісавай 1992.
 
Таямніцы старадаўняга Берасця

источник