Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб манументальнай скульптуры ў гонар 1000-годдзя Брэста

30  Ноября -0001 г.  в 00:00

 Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб манументальнай скульптуры ў гонар 1000-годдзя Брэста

Паводле рашэння, на скульптурнай кампазіцыі будуць прадстаўлены выявы наступных гістарычных асоб: Валынскага князя Уладзіміра Васількавіча, Вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Вітаўта, Мікалая Радзівіла Чорнага, Кіжэватава Андрэя Мітрафанавіча, Калесніка Уладзіміра Андрэевіча, Карвата Уладзіміра Мікалаевіча. Кампазіцыя будзе ўвенчана выявай анёла як абаронцы і заступніка старажытнага Бярэсця і сучаснага Брэста. Імя Вялікага князя Вялікага княства Літоўскага і караля Польскага каралеўства Ягайлы будзе ўшанована барэльефам і тэкстам на ніжніх ярусах скульптуры. Асноўныя гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў Брэсце за 1000 гадоў існавання, таксама будуць ушанаваны тэкстамі на ніжніх ярусах скульптуры.

Т.Гагакова, начальнік аддзела па рабоце са СМІ галоўнага ідэалагічная упраўлення аблвыканкома