Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Фирменный брэнд “Світанак” превратился в “Свитанок”. Или опять путам буквы?

12  Октября 2009 г.  в 14:37

Здаецца, менавіта так вырашылі ў Брэсце, калі прыдумалі “перахрысціць” вядомую гандлёвую сетку. У выніку, фірмовы брэнд “Світанак” ператварыўся ў “Свитанок”.

Фирменный брэнд “Світанак” превратился в “Свитанок”. Или опять путам буквы?

На пытанне, хто прыдумаў назоў і чаму памянялі шыльду, дырэктарка ўніверсама ў мікрараёне “Усход” дала такі адказ:

– Ну, наогул, у нас усюды пішацца “и” рускае: і на пячатцы, і на ўсіх дакументах. Гэтае пытанне трэба задаць нашаму дырэктару, Цыбульскаму Мікалаю Міхайлавічу. Ён з дня арганізацыі фірмы працуе.

Спадар Цыбульскі пракаментаваў:

– Я стаў на чале “Свитанка”, калі ён ужо паўгады так называўся. Назвалі яго без мяне. Шыльду навошта памянялі? Згодна са Статутам. У Статуце запісана “Свитанок”, так і зрабілі. І ні з чыйго загаду. Давайце мы на гэтую тэму не будзем… Сёння мы не пытаемся, чаму назвалі “Вилия” альбо яшчэ як. Мы не будзем глядзець на тое, язык альбо мова, так альбо не так напісана. Напісана “Свитанок”, гэта не азначае, што гэта “Світа-нак”. Гэта – “Свита-нок”. “Свита-нок” – як хочаце разумейце. Бо, да прыкладу, і “Світа-нак”не тое, што “Світанак”. “Світанак” – гэта адно, “Свитанок” – гэта другое, таму нельга параўноўваць і ставіць на адну прыступку гэтыя два назовы. Назвалі і назвалі. Шмат хто называе паводле пачатковых літар. Тут, можа быць, тое самае было. Тое, што было на пачатку дзевяностых гадоў, гэта не да мяне.

У тыя самыя 90-ыя яшчэ ў СССР выходзіла газета “Гутен Таг”. Так і называлася: не лацінкаю, а кірыліцай. Можа, адтуль гэтыя замарочкі са “Світанкам”?

Цяпер якраз разгараецца палеміка наконт русіфікацыі беларускіх геаграфічных назоваў. У парламент пададзены праект Закону “О географических названиях”. Гісторыя з брэсцкім “Світанкам” з гэтай самай абоймы. Адно што ў праекце русіфікатараў ад геаграфіі скасоўваецца беларуская мова як падстава для лацінскай транскрыпцыі, а тут мову карэннай нацыі перакрыўляюць у рускую без усялякай на тое патрэбы.

І яшчэ, ужо не з боку моўнай праблематыкі. Калі ты гандлюеш, навошта парушаць правілы брэндынгу?

Источник информации: http://regionby.org/