Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэст-Падляшша: культурная інтэграцыя

8  Октября 2009 г.  в 20:35, показов: 2052

Брэст-Падляшша: культурная інтэграцыяАўтар: Зміцер Кісель

У рамках неафіцыйнай культурнай інтэграцыі праходзіць ІІІ-ці паказ спектакля Янкі Купалы "Прымакі" для жыхароў Падляшша ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы.

11 кастрычніка ў Малай залі тэатру пройдзе адмысловы спектакль для жыхароў Бела-Падляскі. Тэатр горада над Бугам ужо ІІІ-ці раз ладзіць такія мерапрыемствы і з вялікім натхненнем будзе працягваць гэтую традыцыю. Намесніца генеральнага дырэктара тэатра спадарыня Навіцкая адзначае, што прадстаўнікі Падляшша з захапленнем сочаць за гульнёй актораў і прыслухоўваюцца да кожнага беларускага слова:

- Традыцыйна склалася ў нас ужо шматгадовае супрацоўніцтва менавіта з жыхарамі Бела-Падляскі, якія едуць да нас на спектаклі і глядзяць іх на беларускай мове. Спектакль "Прымакі" пастаўлены ў даволі лёгкай моўнай форме. Самая яго тэматыка вельмі вясёлая, падымае добра настрой

У недалёкіх планах тэатра, выезд ужо ў самую Польшчу, каб ахапіць большае кола жадаючых пабачыць спектакль.

Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/kultura/20218.html




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram