Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Брэст: юбілей тэатра драмы

8  Октября 2009 г.  в 20:27, показов: 2183

Брэст: юбілей тэатра драмыАўтар: Зміцер Кісель

Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы адзначыў свае 65-ці годдзе прэм'ерай, афіцыйным вячэрнім канцэртам і ўзнагародамі сваіх актораў.

Бясконцыя віншаванні ад тэатраў-калегаў, арганізацый Брэста, прадстаўнікоў уладаў, доўгі святочны канцэрт, спецыяльны вечар для актораў - такім быў учорашні юбілейны дзень для Берасцкага тэатра драмы, які з 2009 года атрымаў тытул акадэмічны. Больш дакладна пра мерапрыемствы кажа намесніца генеральнага дырэктара тэатра Навіцкая Ларыса Аляксандраўна:

- На дадзеным капусніку былі прадстаўленыя урыўкі спектакляў з рэпертуара 66-га тэатральнага сезону. Пасля капусніка артыстаў і калектыў тэатру пачалі віншаваць: граматамі да іншымі ўзнагародамі.

Калектыў тэатра запланаваў некалькі спецыяльных праектаў у сувязі з 65-ці годдзем, але Ларыса Аляксандраўна лічыць, што аб гэтым пакуль рана казаць.


Источник информации: http://www.racyja.com/news/materyyaly/kultura/20217.html




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram