Адбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"

30  Марта 2014 г.  в 20:11 : Отдых, туризм, путешествия

30 сакавіка 2014 г. грамадска-культурная кампанія “Берасце старадаўняе” прэзентавала сваю, пакуль працоўную, версію турыстычнага маршруту па гораду. Каля 40 чалавек змаглі ацаніць напрацоўкі актывістаў. Больш чым за 2 гадзіны наведвальнікі прайшліся па ўсёй гісторыі гораду ад археалагічнага музея “Бярэсце” да сучаснага цэнтру гораду.

Адбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"

Апроч датаў і фактаў, якія можна пачуць на кожнай экскурсіі, мы імкнуліся  насыціць турыстычны маршрут «Берасце старадаўняе» гарадскімі легендамі, дапоўніць яго яскравымі сродкамі візуалізацыі, ўзгадаць забытыя даты. Галоўным было надаць роўную ўвагу ўсім гістарычным перыядам гісторыі гораду,” – кажа адзін з актывістаў кампаніі Віктар Клімус.

Адбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"

І сапраўды, значная частка экскурсіі распавядала пра тую гістарычную спадчыну, якую, на жаль, ужо немагчыма пабачыць на ўласныя вочы.

Адбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"

Арганізатары запаўнялі прабелы ў гарадскім асяродку мастацкімі рэканструкцыямі і 3D мадэлямі помнікаў Сярэднявечча і Новага часу. Бернардынскі ансамбль, калегіум Езуітаў, дамініканскі, брыгіцкі і аўгусцінскі кляштары, першая беларуская друкарня, ратуша, - кожны наведвальнік мог пачуць для сябе нешта новае і цікавае.

Адбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"

Арганізатары адзначаюць, што гэтая экскурсія была збольшага працоўная – пад час яе замяраўся час на агучку тэксту і пераходы паміж аб’ектамі, ацэньвалася ступень цікавасць той ці іншай інфармацыі. Наогул жа поўны маршрут будзе мець не толькі пешы, але і аўтобусны фармат, уключаць у сябе таксама і зусім новую частку гораду.

Адбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"

Тэкст экскурсіі яшчэ чакае гістарычная рэцэнзія і рэдагаванне. Аўтары разлічваюць, што па сканчэнні працы турыстычны маршрут будзе зацверджаны як афіцыйны, і ўжо да бліжэйшага юбілею гораду кожны берасцеец і госць гораду зможа наведаць экскурсію па “Берасцю старадаўняму”.

Адбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"

Аднайменная грамадская кампанія “Берасце старадаўняе” афіцыйна стартавала 15 жніўня мінулага году. Яе ініцыятары– брэсцкія гісторыкі, краязнаўцы, працаўнікі сферы культуры, і іншыя зацікаўленыя асобы, якія ставяць за мэту папулярызацыю 1000-гадовай культурна-гістарычнай спадчыны гораду.

Адбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"

Актывісты ўжо ладзілі ў горадзе тэматычныя вечарыны, акцыі памяці, праводзілі даследаванні, распрацавалі шэраг сувенірнай і інфармацыйнай прадукцыі на тэму гісторыі гораду. Турыстычны маршрут па забытаму Берасцю стаў яшчэ адным накірункам працы мясцовых энтузіястаў.

Адбылася дэбютная абкатка турыстычнага маршруту "Берасце старадаўняе"