Twitter Виртуального Бреста Группа в одноклассниках

Берасьцейскую крэпасьць бароняць ад Мінкульту. У судзе

30 5  Февраля 2014 г.  в 12:01, показов: 2895 : Брестская крепость

Берасьцейскую крэпасьць бароняць ад Мінкульту. У судзеСябра Беларускага таварыства аховы помнікаў судзіцца зь Мінкультам. Часам толькі праз суд можна дамагчыся адказу ад чыноўнікаў. Гэта паказаў унікальны судовы працэс, як пачаўся ў Менску.

Пазоў у суд Цэнтральнага раёну Менску падаў сябра Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, жыхар Берасьця Дзяніс Турчаняк. Адказчык — Міністэрства культуры.

Актывіст просіць суд адмяніць рашэньне Міністэрства культуры, якім дадзены дазвол на будаўніцтва аўтамабільнага моста праз водны канал вакол Берасьцейскай крэпасьці ў месцы Кобрынскага ўмацаваньня.

Паводле Дзяніса Турчаняка, гістарычныя зьвесткі сьведчаць, што даўнейшы мост быў у іншым месцы. Будаўніцтва моста зьмяняе аблічча мэмарыялу. Акрамя таго, на тэрыторыі помнікаў гісторыі, культуры і архітэктуры найвышэйшай катэгорыі, да якой належыць Берасьцейская крэпасьць, новабудоўлі забароненыя. Рашэньне Мінкульту не было ўзгодненае з адмыслоўцамі Навукова-мэтадычнай рады.

Берасьцейскую крэпасьць бароняць ад Мінкульту. У судзе

Як паведаміў у судзе Дзяніс Турчаняк, з нагоды гэтага будаўніцтва Сьледчы камітэт у Берасьці распачаў крымінальную справу. Заяву ў Генэральную пракуратуру напісаў і старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч.

Прадстаўніца Міністэрства культуры, намесьніца старшыні ўпраўленьня па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Аксана Сматрэнка, у сваю чаргу, заявіла ў судзе, што яшчэ ў 2010 годзе Навукова-мэтадычная рада ўхваліла канцэпцыю разьвіцьця мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць», а рэканструкцыю паасобных элемэнтаў Мінкульт мае права не ўзгадняць. Месца ж, у якім будуецца мост, паводле спадарыні Сматрэнкі, не зьяўляецца помнікам найвышэйшай катэгорыі, хоць і знаходзіцца на ягонай тэрыторыі.

Берасьцейскую крэпасьць бароняць ад Мінкульту. У судзе

Як паведаміў Свабодзе Дзяніс Турчаняк, ён задаволены пачаткам судовага працэсу, бо адзінай магчымасьцю для грамадзянаў задаць чыноўнікам пытаньні і атрымаць адказы застаўся суд. Ён перакананы, што судовы разбор павінен змусіць дзяржаўных чыноўнікаў больш адказна ставіцца да рашэньняў, якія яны прымаюць.

Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч, які ў судзе выступае як прадстаўнік Дзяніса Турчаняка, паведаміў, што гэта першы прэцэдэнт у сучаснай Беларусі, калі грамадзянін прыцягвае да суду міністэрства, каб абараніць гісторыка-культурную спадчыну краіны. Паводле Антона Астаповіча, гэта першы крок у справе пераходу ад лёзунгаў і дэклярацыяў у справе абароны нацыянальных каштоўнасьцяў да практычных захадаў. Ён таксама падкрэсьліў, што Дзяніс Турчаняк мае патрэбу ў юрыдычнай і фінансавай дапамозе, бо ўсе судовыя і юрыдычныя выдаткі нясе самастойна. У гэтай сувязі Антон Астаповіч заклікаў неабыякавых людзей падтрымаць актывіста, каб супольна бараніць нацыянальную спадчыну.

У судовым працэсе абвешчаны перапынак да 25 лютага. 

Источник информации: http://www.svaboda.org/




Система Orphus

Оставить свой комментарий можно после
регистрации на сайте или в чате Telegram


Дзед Мазай_гость 2014-02-05 21:41
О, Турчаняк у таварыстве Астаповіча, то мо адкажа, як там Ляўроўская? А то яны з "босам" Турчаняка ж сварацца за гэтую крэпасць. Якія там навіны з фронту?

--бо адзінай магчымасьцю для грамадзянаў задаць чыноўнікам пытаньні і атрымаць адказы застаўся суд---

Ну мо для сэкты і Турчаняка, так, але той жа Астаповіч добра задае пытанні чыноўнікам і так, наўпрост у кабінетак і на сустрэчах, прыёмах і г.д. Няўжо Турчаняка ўжо нікуды не пускаюць? Шкада Турчаняка, што з ім толькі ў судах хочуць "размаўляць". Значыць сам давёў сябе да такога стану.

-- Ён таксама падкрэсьліў, што Дзяніс Турчаняк мае патрэбу ў юрыдычнай і фінансавай дапамозе, бо ўсе судовыя і юрыдычныя выдаткі нясе самастойна. ---

Няхай Лаўроўская з Маслоўскім дапаможа. Ці і ў гэтых спадароў і спадарынь грошаў няма?

--неабыякавых людзей падтрымаць актывіста, каб супольна бараніць нацыянальную спадчыну. ---

Ну блін, я лепш на сабаку дам.

-5

анархист 2014-02-05 22:02
Вадим, решил беларуский язык выучить? Похвально.

+1

доктор_Борменталь_гость 2014-02-05 18:10
Что вы с этим чахоточным Вельзевулом дискутируете. У Вадзимки на почве алкогольной зависимости случился очередной приступ горячечного бреда. Уже не только сектанты мерещатся, он уже и диагнозы какие-то людям находит. Его с белкой забрали в лечебнцу, а интренет не отключли, вот и хулиганит. Куда главврач смотрит?!
+7

Денис Турченяк_гость 2014-02-05 13:05
Объясню немного подробнее.
Министерство культуры согласовало научно не обоснованное изменение историко-культурной ценности, что прямо запрещено согласно п.1 ст.28 Закона Республики Беларусь «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь».

"Научно-проектная документация на выполнение реставрационно-восстановительных работ на материальных историко-культурных ценностях..., которая не одобрена Научно-методическим советом, согласованию не подлежит", - это требование содержится в п.3 ст.43 закона.

Научно-проектная документация нового автодорожного моста не выносилась на рассмотрение совета, и соответственно не могла быть им одобрена.

Доводы о рассмотрении советом в 2010 году концепции "Историко-культурного комплекса Брест", которые приводит Минкульт, считаю не могут быть приняты, так как концепция не является научно-проектной документацией.

+29

SkiBY 2014-02-05 16:19
Молодец. Работай, потому как другого пути не видно.
+13


Страницы: [1]