У мінулую нядзелю, 26 студзеня, у берасцейскім гатэлі “Эрмітаж” прайшоў 5-гадзінны семінар для маладых берасцеек пад назвай “Як правільна арганізаваць вяселле самастойна.” Арганізатарам сустрэчы выступіла маладая дзяўчына, якая ў мінулым годзе выйшла замуж, – Аляксандра Молаш.
Семінар меў выразную структуру: 2 блокі па 2 гадзіныз кава-паўзай, прыемнай музыкай і гутаркай. Семінар даў магчымасць дзяўчынам пагутарыць паміж сабою ў перапынках, падзяліцца тым, што ўжо распрацавана і ідэямі на недалёкую будучыню. Першы блок атрымаўся больш інфармацыйным, у другім блоку разгарнулася актыўная гутарка, наладзіўся дыялог паміж гасцямі і спікерамі. У зале гатэля для гасцей семінара запрошаныя фларысты і дэкаратары падрыхтавалі міні-выставу па дэкору вясельнага стала і залы.
У зале гатэля для гасцей семінара запрошаныя фларысты і дэкаратары падрыхтавалі міні-выставу па дэкору вясельнага стала і залы.
Дэкор стала маладых
Яшчэ трэба спыніцца на дзвюх мадэлях семінару – Вікторыя і Максім. У дзяўчыны вяселле адбудзецца зусім хутка: 15 лютага. Над яе вобразам увесь час падзеі працавалі цырульнік, візажыст, была раней падабрана сукенка. Напрыканцы сустрэчы Вікторыя выйшла сапраўднай нявестай.
Што тычыцца жаніха, то Максім адгуляе сваё вяселле 4-га мая. З хлопцам усё збольшага прасцей – падабраць касцюм, гальштук ці бабачку. Але Кацярына, прадавец-кансультант мужчынскіх касцюмаў, зрабіла некалькі заўваг наконт мужчынскай постаці. Вельмі рэдка касцюм сядзіць на жаніхе ідэальна, таму што фігуры і стандарты не супадаюць. Кацярына раіць адразу ў краме звяртацца да швяі.
Фатограф адмеціў наступныя важныя моманты: асабістая сустрэча з фатографам, працягласць фотасесіі – 1-2 гадзіны, агульная праца з кліентам: ад 3 да 8 дзён, выбар фатографа пакінуць за арганізатарам.
Эксперт па відэаграфіі: “фотаздымкі – моманты, а відэа – час”, абавязкова забірайце зыходны матэрыял, не лянуйецеся даведацца пра некалькі розных відэаграфаў.
Напрыканцы Аляксандра Молаш зрабіла падарунак нявесце з нумарам 14 – бясплатная каардынацыя вясельнага дня. Нумар вызначаўся выпадкова.
Як бачаць свой шчаслівы дзень маладыя берасцейкі
Кіра (вяселле ў жніўні):
Я па прыродзе перфекцыяніст і хачу арганізаваць сваё ідэальнае вяселле. Пакуль падрыхтавана толькі маральна. Мяне натхнілі прыклады відэа арганізацыі вяселля. Да семінару лічыла, што беларускія вясельныя брэнды нічога годнага не шыюць.
Алеся (сяброўка Кіры):
Вельмі ўразіла, што з дробязей складаецца ўся атмасфера вяселля. Ніколі не думала, што ад карункі на сукенцы залежыць, якія кветкі ў букеце. Можна было ўсё запісваць у нататнік і складаць ідэальны вобраз падзеі.
Маладая пара Наста і Сяргей (вяселле ў жніўні):
Мы абмяркоўвалі первую частку семінара. Хацелася бы па-іншаму: працы некалькіх салонаў, візажыстаў, крам з мужчынскім адзеннем, каб можна было выбраць. Не хапае варыянтаў для выбару.Спікеры распавядалі пра вопыт у Маскве. Нам не цікава, што там за мяжой. Трэба дэманстраваць прыклады Берасця. На сёняшні момант мы замовілі толькі рэстаран. За сукенкай хутчэй за ўсё паедзем у Мінск.
Наста:
Калі жаніх не захоча класічны касцюм і нават пінжак, я настойваць не буду. Галоўнае, каб было зручна. Мне падабаюцца ўсе сукенкі, я нават магу выйсці ў доўгай кашулі.
Таццяна (маці нявесты, вяселле ў ліпені):
Вельмі шмат карыснай інфармацыі дае семінар. І ўсім рэкамендую ў наступным годзе наведаць мерапрыемства. На сёняшні дзень мы дакладна ведаем толькі дату вяселля – гэта самае простае. Самым складаным здаецца – месца правядзення. У нас будзе 100 чалавек, а недзе змясціць.
Юля (вяселле ў верасні):
Часу зусім няма шукаць асобна кожную частку працэса падрыхтоўкі вяселля. На семінару ўсё распавядуць і пакажуць. Пры гэтым я зэканомлю свой час і з нявестамі паразмаўляю. Па сваёй вясельнай падзеі я пакуль што знайшла толькі месца – аграсядзіба “Три богатыря”. На сёняшні момант вырашаем пытанне з вядучым і праграмай. Сукенкі пакуль няма. Сяброўкі адказваюць за пошук цырульніка і візажыста. Стыль вяселля – блакітныя, марскія тоны.
Дарагія нявесты, калі ў Вас ёсць пытанні да спікераў семінару, Вы можаце звяртацца да Аляксандры Молаш. Яе кантакты: http://vk.com/sn_brest (суполка Ўкантакце) ці па тэлефоне: +375 29 721 71 87