Берасцейцаў заклікалі да салідарнасці з Украінай і украінскім народам. У Берасці, актывісты “Украінскага Дома” ў Беларусі, распаўсюдзілі ўлётку ў якой заклікаюць грамадзян правесці ў нядзелю, 26 студзеня, акцыю салідарнасці.
Берасцейцам прапаноўваюць наведаць у нядзелю храмы, каб запаліць свечку і памаліцца за Украіну, а ўвечары а 18.30, выключыць святло і запаліць у вакне на паўгадзіны знічы. Акрамя гэтага ва ўлётцы гаворыцца аб неабходнасці падтрымкі украінскага народу ўсемі магчымымі сродкамі.
26-га студзеня абранае не выпадкова. У гэты дзень у Кіеве будуць развітвацца з загінуўшым беларусам Міхаілам Жызнеўскім.