Такі адказ з берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту атрымалі сябры берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Прычынаю да адмовы стала адсутнасць спецылізаваных дамоваў з шэрагам установаў і службаў, а таксама заява на правядзенне пікету ў забароненым месцы.
Спікер АГП, заяўнік масавага мерапрыемства Дыяна Касцюковіч лічыць, што прадстаўнікі ўлады парушылі права на свабоду слова і сходаў:
- Грамадзянскія правы парушае парушае гэты падатак… але асноўная прычыны адмовы - каб не было кансалідацыі насельніцтва, бо ўлада хоча панаваць толькі сама.
Пікет планавалася правесці 12 студзеня. Масавае мерапрыемства было запланавана на плошчы Леніна каля галоўнай елкі гораду.